Сшыткі з беларускім арнаментам, магніты з алфавітам на лядоўню, нататнікі з нацыянальным каларытам і шмат чаго іншага робіцца сіламі адной сям’і.

На такую творчасць Уладзіміра натхнілі двое малых сыноў. Нягледзячы на тое, што жонка руская, дзяцей у сям’і ад самага пачатку імкнуліся выхоўваць па-беларуску.

«Мы сутыкнуліся з тым, што нам катастрафічна не хапала матэрыялаў для таго, каб дзеткі вучыліся размаўляць па-беларуску. Калі нешта і сустракаецца на беларускай мове, то хіба для школьнікаў, а не малых дзяцей. Ды і якасць гэтай прадукцыі, мягка кажучы, так сабе».

Так першай спробай стаў звычайны алфавіт на лядоўню для малых дзетак.

«Пакуль вы занятыя прыгатаваннем ежы ці бавіце час на кухні, дзеці ў форме гульні змогуць складаць словы і вывучаць мову», — расказвае пра магніты Уладзімір.

«Мы вырашылі рабіць менавіта сшыткі з арнаментам, алфавітам на адваротным баку ды прымаўкамі. Сшыткі могуць быць нават з «Пагоняй», абы ў дзетак не было праблем у школе. Далейшыя планы — запусціць серыю нататнікаў і альбомаў для малявання. Усё, вядома ж, у прыгожым беларускім аздабленні».

Прадукцыю ў хуткім часе можна будзе купіць у інтэрнэт-краме, якая знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі. А замовы прымаюцца ўжо зараз на інтэрнэт-скрыню [email protected] і праз суполку «Укантакце» «Магніты на лядоўню, cшыткі — маладым беларусам». Дастаўка ажыцяўляецца па ўсёй Беларусі. А калі трэба, то і за яе межы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?