Львоўская механізаваная брыгада ўкраінскай арміі №24 просіць вышэйшае ваеннае кіраўніцтва краіны вырашыць пытанне па дэблакаванні сваёй часткі, заблакаванай баевікамі-тэрарыстамі ў Луганскай вобласці.

Аб гэтым карэспандэнту УНІАН паведаміў кіраўнік грамадскай арганізацыі — Грамадзянская ініцыятыва «Права справа» Дзмітрый Снегіроў.

Паводле яго слоў, гэтую інфармацыю яму перадалі самі вайскоўцы часткі.

«Вайскоўцы 24-й брыгады, якія базуюцца каля Далжанскага ў Луганскай вобласці, выйшлі на сувязь. Яны паведамляюць, што сітуацыя ў частцы, заблакаванай баевікамі, застаецца вельмі складанай.

Тэрарысты вядуць пастаянны абстрэл «Градам», практычна знішчана ўся цяжкая тэхніка ў частцы.

Аб павелічэнні інтэнсіўнасці абстрэлу кажа той факт, што 26 ліпеня было выпушчана баевікамі 100 снарадаў, а ўжо ўчора, 27 ліпеня, на тэрыторыю дыслакацыі часткі патрапілі 250 снарадаў», — патлумачыў Снегіроў.

Ён падкрэсліў, што ваенныя 24-й брыгады «просяць вышэйшае ваеннае кіраўніцтва Украіны вырашыць пытанне па дэблакаванні часткі». Вайскоўцы павінны атрымаць загад альбо ісці на прарыў на злучэнне са сваімі суседзямі 72-й і 79-й брыгадамі, альбо адыходзіць у бок Расіі.

Але Снегіроў адзначыў, што ваенныя 24-брыгады не хацелі б адыходзіць у бок Расіі, каб іх не абвінавацілі ў здрадзе.

«Ваенныя кажуць, што здраднікамі яны не будуць, але і гарматным мясам быць не хочуць, калі сёння іх брыгаду тэрарысты расстрэльваюць, як у ціры», — падсумаваў актывіст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0