Праваахоўнікі затрымалі 27 ліпеня падазраванага ў датычнасці да знікнення ў Мінску Юліі Саламацінай.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам першы намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Уладзімір Рудзішкін.

У сувязі са знікненнем дзяўчыны была распачата справа па арт.139 КК (забойства).

Упраўленне крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама адшуквала мінчука Паўла Ціняўскага 1988 года нараджэння для праверкі на датычнасці да забойства Юліі Саламацінай 1995 года нараджэння.

Дзяўчына знікла 18 ліпеня ў раёне вуліцы Прытыцкага ў дома №51. Паўла таксама апошні раз бачылі ў гэтым месцы, як і яго маці — Галіну Іванаўну Ціняўскую 1966 года нараджэння.

Юлія прыехала на спатканне з хлопцам са Смалявіцкага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?