120 параненых баевікоў Данбаса вывезлі ў Расію. Эвакуацыю шпіталя арганізавалі, бо існуе пагроза поўнага акружэння Данецка ўкраінскімі войскамі.
Вываз шпіталя прызнаў у сваім відэаінтэрв'ю 28 ліпеня адзін з лідараў баевікоў Стралкоў (Гіркін).
У сувязі з вывазам шпіталя ў Данецку пайшлі чуткі пра магчымае пакіданне горада баевікамі.
Учора ўкраінскія часткі зрабілі рывок углыбкі тэрыторыі, якую кантралююць баевікі. Сутычкі працягваюцца ў раёнах Дэбальцава, Шахцёрска, Тарэза, Снежнага, Савур-Магілы. ДНР спешна перакінула туды падмацаванні з самога Данецка. У выпадку калі ўкраінцам удасца замацавацца ў пералічаных гарадах, кола вакол Данецка і Горлаўкі замкнецца.
0
0
0
0
0
0