Луганскі гарсавет паведаміў, што з пачатку ліпеня ў выніку баявых дзеянняў у горадзе загінулі 93 мірныя жыхары, у тым ліку адно дзіця. Раненні атрымалі 407 чалавек.

Паводле інфармацыі прэс-службы гарсавета, за гэты час разбурана 97 шматкватэрных дамоў, 286 дамоў у прыватным сектары, 23 школы, 21 дзіцячы сад, тры лячэбныя ўстановы.

У выніку абстрэлаў таксама разбураны будынкі трох ВНУ, чатырох каледжаў, дзевяці студэнцкіх інтэрнатаў, аўтавакзал, аптэчныя склады.

У горадзе, як паведамляецца, зачыненыя 80% рынкаў і няма паліва. Не працуюць 12 кацельняў і восем аб'ектаў водазабеспячэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?