Суботнік па барацьбе з інвазіўнай раслінай эхінацысцісам лопасцевым, які ў народзе называюць шалёным агурком, плануюць правесці ў сталіцы.
Пра гэта паведаміў старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Баравікоў.
Паводле яго слоў, тэрыторыі, якія захапіў шалёны агурок, ёсць у Савецкім раёне.
— Эхінацысціс лопасны — гэта ліяна, якая аплятае дрэвы і можа іх загубіць, — удакладніў А. Баравікоў.
Ён таксама адзначыў, што каля 90% тэрыторыі, захопленай шалёным агурком, знаходзіцца каля Цнянскага вадасховішча.
— Мы ўжо абмеркавалі на штабе ў Мінгарвыканкаме, што тыдні праз два арганізуем суботнік з прыцягненнем работнікаў «Зелянбуда», камітэта прыродных рэсурсаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і насельніцтва горада. Мяркую, што за адзін дзень зможам калі не цалкам знішчыць інвазіўную расліну, то вельмі добра скараціць яе колькасць, — канстатаваў галоўны эколаг сталіцы.