Адзін з мікрааўтобусаў з дзецьмі быў абстраляны тэрарыстамі ДНР са стралковай зброі.

Учора на ўчастку трасы Данецк-Валнаваха баявікі «ДНР» абстралялі мікрааўтобус з дзецьмі, якіх эвакуіравалі з дзіцячых дамоў Данбаса. Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў, каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook. 

Як аказалася, па папярэдняй дамоўленасці з кіраўніцтвам ДНР, з Данецка ў Марыупаль везлі выхаванцаў дзіцячага дома.

Дзеці, якіх эвакуіравалі з Данецка, даехалі да Марыупаля без якіх-небудзь траўмаў.

Пра гэта сёння ў час прэс-канферэнцыі паведаміла Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады па правах чалавека Валерыя Луткоўская, перадае УНІАН.

«Усе дзеці, якія выехалі з горада Данецка, даехалі да Марыупаля без якіх-небудзь траўмаў. Тое ж датычыцца і выхавальнікаў, якія ехалі з імі.

Сапраўды, быў выпадковы абстрэл гэтага аўтобуса. Снарады разарваліся побач, але ўсе дзеці, якія выехалі з Данецка, усё жывымі і цэлымі даехалі да Марыупаля», — падкрэсліла яна, адзначыўшы, што ўсяго выехала 81 дзіця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?