фота Сяргея Няроўнага, Крычаў

фота Сяргея Няроўнага, Крычаў

Вянчанне Фелікса Уладзіміравіча і Веры Васільеўны Шкірманковых адбылося ў царкве Ляснога, што ў Слаўгарадскім раёне.

Пасля 65 гадоў разам, яны пабраліся царкоўным шлюбам. «Цудоўная падзея, цудоўныя людзі!» — напісаў у сваім фэйсбуку Юрась Меляшкевіч.

Фелікс Шкірманкоў нарадзіўся 27 мая 1926 года ў Прапойску (сённяшнім Слаўгарадзе). Ён вэтэран вайны, стаў абаронцам айчыны пятнаццацігадовым падлеткам.

Пасля доўгі час працаваў геолагам на Далёкім Усходзе. Яго вяртанне ў Беларусь супала з бурлівымі падзеямі распаду СССР. Землякі абралі Фелікса Шкірманкова старшынём Слаўгарадскага гарадскога савета народных дэпутатаў.

Фелікс Шкірманкоў — аўтар некалькі кніг. Сярод яго твораў — успаміны, замалёўкі, абразкі, «ваенныя» і «геалагічныя» апавяданіні, паэтычная кніга на расійскай мове, кнігі вершаў па-беларуску.

Спадар Шкірманкоў — сябра Партыі БНФ ды Таварыстыва беларускай мовы. У 2005 годзе ён быў найстарэйшым дэлегатам Кангрэса дэмакратычных сілаў Беларусі.

Ён даўні падпісчык ды аўтар «Народнай волі», «Нашай Нівы», а яшчэ раней — «Свабоды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0