Ілля Дабратвор. Фота Уладзіміра Грыдзіна, БелаПАН.

Ілля Дабратвор. Фота Уладзіміра Грыдзіна, БелаПАН.

Актывісту давядзецца прасядзець пад арыштам 14 сутак.

Як паведаміў Алег Корбан, Дабратвора асудзілі нібыта за лаянку. Яго затрымалі сёння ў судзе над Андрэем Бандарэнкам.

Корбан лічыць, што падставай для затрымання магла стаць акцыя грамадскай арганізацыі «Альтэрнатыва» ў Дзяржынску 26 ліпеня. Па горадзе тады былі расклеены плакаты з надпісамі «За незалежную Беларусь!», «Беларусь — не Расія».

Аднак сябры мяркуюць, што прычынай стала тое, што ён прыйшоў на суд у майцы «Свабоду палітвязням».

Ілля Дабратвор — грамадскі актывіст, шматдзетны бацька. Яму 33 гады. Яго неаднаразова адпраўлялі на суткі. Перад Чарнобыльскім шляхам яго пасадзілі на 10 сутак таксама нібыта за лаянку. Летась ён выйшаў у метро з бел-чырвона-белым сцягам, за што правёў за кратамі 5 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?