У вёсцы Студзенка Барысаўскага раёну адбылося перапахаваньне французскіх жаўнераў, загінулых у 1812 годзе. Парэшткі ваяроў напалеонаўскага войска знайшлі ў Вялейскім раёне ў 2005 годзе. Хутчэй за ўсё, многія жаўнеры замерзьлі ў сьне. Летась адбылося ўрачыстае парапахаваньне аднаго жаўнера, а сёлета пахавалі астатніх 223-х. Труны апусьцілі ў агульную магілу ля праваслаўных могілак, непадалёк ад месца, дзе 195 год таму адбылася пераправа войска Напалеона праз Бярэзіну. Напрыканцы ўрачыстасьці адбылася рэканструкцыя бітвы на Брылеўскім полі.
Пад Барысавам перапахавалі 223 жаўнераў напалеонаўскага войска 10
У вёсцы Студзенка Барысаўскага раёну адбылося перапахаваньне французскіх жаўнераў, загінулых у 1812 годзе. Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.