Аптэка РУП «Белфармацыя». Фота pharma.by.
Паслуга «Інтэрнэт-заказ лекавых сродкаў» з'явілася ў РУП «Белфармацыя», паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Заяўка афармляецца на сайце прадпрыемства. Карыстальнік паказвае медпрэпарат, а таксама выбірае аптэку, у якой яму зручна аплаціць і забраць заказ. Аб тэрмінах выканання замовы кліенту паведамяць спецыялісты, якія звяжуцца з ім для пацверджання інфармацыі.
Аплаціць і забраць лекі можна ў пазначанай інтэрнэт-карыстальнікам аптэцы у буднія дні з 8.00 да 19.00.
Таму мае сэнс выбіраць тую аптэку, дзе не прыйдзецца стаяць у чэргах.
0
0
0
0
0
0