• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Тэсты
  • Калейдаскоп
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
Усяго патроху
Фота 2 з 7
30.07.2014 / 10:38

Мікалай Першы, барадач і піяніст: каларытны заўсёднік галерэі «Ў» — інтэрв'ю

Тыя, хто час ад часу наведваюць прэзентацыі ды сустрэчы ў Галерэі «Ў» або любыя іншыя калякультурныя тусоўкі сталіцы, рана ці позна заўважаюць побач з сабой візуальна цікавага барадатага мужыка з яснымі вачыма, непатрабавальнай сівой шавялюрай і карламарксаўскай бародкай. Каб больш дазнацца пра прывіднага мэтра фуршэтаў і таямнічага наглядчыка тусовак, кантрыбутарка 34mag Olga Ru выпаліла каардынаты спадара Мікалая і пратусавалася з ім цэлы дзень у рытме нон-стоп.

Бэтмэн: пачатак

Спадар Мікалай – асоба добра вядомая ў вузкіх менскіх колах. Сталы ўдзельнік заняткаў Лятучага ўніверсітэта, рандомны наведнік прэзентацый і выставаў, навальніца банкетаў і фуршэтаў, самазабыўны фрык-піяніст, ён паступова здабыў славу мясцовага «інтэлектуала-тусоўшчыка», а паралельна, здаецца, выконвае яшчэ і функцыю лакальнай сталічнай славутасці.

За Мікалаем цягнецца воблака тэгаў і баек. Кажуць, што ён вядомы навуковец і геніяльны музыка. Быццам бы мае маніякальныя схільнасці або нават дзесьці з’ехаў з глузду. Даводзілася чуць, што ён ледзь не падпольны мільянер, што грошай у яго хоць дупай жуй. І вось я ўжо стаю каля Галерэі «Ў», хаваючыся ад дробнага дажджу, і чакаю сівога менскага Джокера, каб трохі пакапацца ў ягонай гісторыі.

Спадар Мікалай рэзка вырульвае з-за вугла. На ім строгі чорны гарнітур, высокія асеннія боты, пабітыя імжой валасы пакладзеныя ў прабор, пранізлівыя маладыя вочы, нібы падведзеныя касметычным алоўкам, глядзяць ласкава, амаль млява. Раззнаёмлівацца часу няма, бо мы ўжо спазняемся на нейкую імпрэзу. Мікалай прапаноўвае кірунак, і наша баявая вылазка пачынаецца.

Цёмны рыцар

План такі: нас чакае максімальна дынамічны культурна-гастранамічны дайвінг, спадар Мікалай павядзе мяне па тых месцах, дзе звычайна тусуецца сам.

Стаўленне да адбору імпрэз у мэтра тусовак досыць прагматычнае: тут можна добра падсілкавацца, там выставу цікавую зацаніць – карацей, пажытак для розуму і цела. Паводле легенды, дома ў спадара Мікалая ўжо некалькі гадоў цягнецца рамонт, таму татальна адсутнічае электрычнасць. Прыёмы, прэзентацыі ды афіцыйныя сустрэчы, на якіх заўсёды багаты стол, – элегантнае выйсце з цяжкага становішча. «Не падумай, я не бамжара нейкі, – кідае праз плячо Мікалай. – Я, можна сказаць, беларускі Стыў Джобс – мільянер, які хавае сваю сутнасць. Грошай у мяне стае, ёсць укладанні ў розных банках». Але ж уражанне ад такой заявы трохі псуе ўстойлівы мужчынскі душок, які ідзе ад «беларускага мільянера», і ягоны дзіўнавата-неадпаведны выгляд.

Перш за ўсё наведваемся ў «Дом праваслаўнай кнігі» – месца непрыкметнае і не асабліва прывабнае для звычайнага тусоўшчыка, але «Стыў Джобс» не такі. У саўковым аскепку будынка нас чакае цемра, у якой праступае абедзенны стол. Дазнаемся, што ўсе звычайныя будзённыя сустрэчы скасаваныя ў сувязі з набліжэннем нейкага свята. Першы фэйл. Пакідаючы свята месца, Мікалай сцягвае са стала некалькі цукерак «на дарожку». «Не, я не рэлігійны чалавек, рэлігія для дурняў! – выпальвае тусоўшчык у адказ на мой зацікаўлены погляд. – Я сапраўдны марксіст, сюды заходжу, толькі каб паспрачацца з імі».

Ласуемся цукеркамі і рушым у бок Гістарычнага музея – там выстава, прысвечаная пакутам габрэяў. Па дарозе Мікалай прапаноўвае наступным разам схадзіць яшчэ ў Японскі цэнтр Hagakure – кажа, там досыць цікава. Таямнічая ўсходняя краіна, радзіма пакемонаў, звар’яцелых юнацкіх дзвіжух і свята назірання за сакурай, захапіла яго яшчэ падлеткам. «Мяне з юнацтва вабілі японскія іерогліфы, – жмурыцца Мікалай. – Хацелася зразумець, што ж там напісана ў гэтых японскіх кнігах. Панакупляў я літаратуры і засеў. Цяпер вось пераклады раблю». Мужчына так зросся з Японіяй, што нават у пашпарце распісаўся іерогліфам, які азначае яго імя.

Калі ўжо падыходзім да музея, Мікалай адкрывае мне сакрэт, як у натоўпе распазнаць псеўдатусоўшчыка. «Так званыя заўсёднікі выставаў і розных прэзентацый на паверку часта ходзяць туды толькі дзеля жратвы, – шэпча мне спадарожнік на вуха. – Яны добра памятаюць, што стаяла на стале, але не маюць уяўлення, пра што ішла гаворка на сустрэчы». Разам з намі ў музей набіваецца шмат такіх зомбі, іх выдае галодны бляск у вачах.

На нашу парачку паглядаюць, як на пікантных дзівакоў. Мы разам сапраўды складаем карціну з рэйтынгам R – я ў сваіх джынсах з дзіркамі на задніцы і Мікалай у чорным, строгім гарнітуры з хіпарскай прычохай. У маіх руках букецік кветак, якія мой герой прэзентаваў мне пры знаёмстве, – іх ён атрымаў як заробак за нейкія добрыя справы ад нейкай цёткі.

Выпіваем па келіху: я шампанскага, ён – вады. Стары зусім не ўжывае алкаголю. «Адсюль усе мае беды, – скардзіцца ён, але ў гэтым цяжка разгледзець логіку. – На працу не бяруць, бо не п’ю. Во дзікунства!» На ягоную прапанову пакідаем выставу ды імчымся да хаткі РСДРП. Там таксама нешта намячаецца.

Маршрут пракладаем праз кінатэатр «Перамога». Тут спадара Мікалая добра ведаюць і пускаюць паглядзець чарговую выставу. Зноў тэма вайны, таму доўга не затрымліваемся. Мікалай згадвае, што неяк тут праходзіла адна годная выстава, прысвечаная архітэктуры Менска. Слова за слова высвятляецца, што ў маладосці тусоўшчык скончыў архітэктурны факультэт, але ж па спецыяльнасці працаваў толькі некалькі месяцаў у Навасібе, куды размеркаваўся пасля ўнівера. Падчас вучобы лічыўся таленавітым вучнем, якога бязлітасна эксплуатавалі іранцы. «Мой сябар папрасіў дапамагчы аднаму іранцу з праектам, я цалкам за яго праект зрабіў, а ён пазычыў у мяне грошай і зваліў назад у Іран», – прыпамінае Мікалай сюжэт гісторыі. Цяпер свае веды ён выкарыстоўвае, толькі каб дапамагчы старой удаве з нейкім праектам дачы. Там, відаць, кветак мне і нарваў.

Адраджэнне легенды

У хатку РСДРП мы спазняемся. Тут усё ўжо на фінальна-пад’ядальнай стадыі. Унутр вырашаем не заходзіць, а нясёмся далей па броўнаўскім маршруце. Спадар Мікалай паказвае мне былы будынак Беларускага відэацэнтра, потым заводзіць у аптэку каля французскай амбасады, дызайн якой зрабіла яго знаёмая. Тут і высвятляецца сапраўдны колер беларускага марксізму: даведваюся, што добрае сяброўства разбурылі грошы. Мікалай доўгі час збіраўся адпісаць Інцы, той самай знаёмай, усю сваю маёмасць, але ж сяброўка пазычыла ў яго зелені і некуды злілася. «Людзям я больш не веру, усе думаюць толькі пра сябе, – мой суразмоўца хмурыцца. – Цяпер вось жыву адзін, нікога ў мяне няма. Старэйшыя браты ўжо памерлі, але ж мы ніколі цесна і не сябравалі. Маці ў нас была дурная, яшчэ ў дзяцінстве нас паміж сабой перасварыла. Калі нікога не знайду тут, з’еду ў Японію. У мяне там сяброўка жыве, вось у яе і застануся».

Мы носімся па горадзе з аднаго месца ў другое, нібыта за плячыма ў нас прапелерчыкі. Хутка ў мяне пачынае плавіцца дыктафон. Мікалай можа запрагаць на любыя тэмы: пра кіно, мову, жыццё, баб, Менск. Увесь час ён паўтарае: «А што пра мяне пісаць? Я ж герой не нашага часу, я не ўпісваюся ў гэтую эпоху! Я тут чужы. Я чалавек з будучыні, які ідзе наперадзе ўсіх, таму мяне тут ніхто не разумее».

Для большай чысціні эксперыменту я спрабую напрасіцца ў госці да новага знаёмага, але ж ён адмаўляе, кажа, што праз рамонт сорамна жанчыну туды прывесці. «Мая кватэра стаіць цяпер з абадранымі сценкамі, уся заваленая розным хламам: бутэлькамі, макулатурай, якую я збіраю, а потым здаю, антыкварыятам для майго будучага фільма пра вайну. Як у такое месца можна запрашаць гасцей, асабліва дзяўчат?!» – спрабуе какетнічаць Мікалай.

У ім шмат какецтва. Спачатку ён адмаўляецца фатаграфавацца, бо «валасы брудныя і касцюм не сядзіць». А потым спрабуе тоненька фліртаваць: «Я ж мужчына ў поўным росквіце сілаў. І патэнцыя ў мяне – дай божа кожнаму». Хітрая лісіца.

Мы зноў у раёне плошчы Перамогі – апісаны па Менску знак бясконцасці замыкаецца. Калі праходзім паўз Галерэю «Ў», стары згадвае, што ў самога калісьці было тры піяніна, але ж ён усе іх параздаваў. Цяпер замест уласнага грае час ад часу на старэнькім з кнігарні «Логвінаў». Затое публічныя выступы прыносяць прыбытак. «Бывае, грошы пакінуць, – усміхаецца піяніст. – Аднойчы нават нехта дзясятку даляраў паклаў. Часам, чую, шэпчуцца: «А ён не пакрыўдзіцца?» А чаго тут крыўдаваць? Я не жыву ў бядоце, але ж і грошы заўсёды дарэчы».

Нечакана Мікалай пытае, ці ўмею я стрыгчы. «У маладосці побач з нашым універам была цырульня, – хутка тлумачыць ён. – Кожны год нас туды адпраўлялі стрыгчыся. За адзін дзень яны выконвалі ўвесь гадавы план, таму мы далі ёй ярлык «ваенна-прамысловы комплекс». З таго часу не трываю грамадскіх цырульняў. Звычайна знаходжу дзяўчыну, якая мяне і стрыжэ. Ёсць толькі ў мяне невялічкі такі бзік: я і дзяўчына абавязкова робім гэта топлес».

Я адмаўляюся, але ж Мікалай не сунімаецца. Ён акуратна закідвае мне ў мозг думкі пра непатрэбнасць сарамлівасці, прыгажосць цела, несучасныя комплексы і далей па тэксце. «Галізна, – захлёбваецца ён, – з’ява натуральная. Тут няма чаго саромецца. Вось дзеці не саромеюцца, але ж ім потым убіваюць у галаву розную дурасць. Яны і абзаводзяцца комплексамі. Я ж дзіцём так і застаўся!»

Мне падаецца, што гэта добры фінальны акорд, і я пачынаю развітвацца з Мікалаем. Хоць нам і не давялося сёння смачна паесці на халяву, здаецца, мы абое задаволеныя сумесным шпацырам і расстаёмся ўжо далёка не чужымі людзьмі. Падобная на схуднелага Стэнлі Кубрыка, чорная постаць Мікалая растае ў напрамку Парка Горкага.

34mag.net

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
На Віцебскай абласной станцыі пералівання крыві людзі здаюць кроў і яе кампаненты ў доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
Палітыка і грамадства
Тэлеграм-канал і сацсеткі «Радыё Свабода» прызнаныя экстрэмісцкімі
Мінздароўя: За суткі 1876 выпадкаў каранавіруса
Што будзе з рэйсамі «Белавія» і цэнамі на квіткі, калі так шмат забаронаў?
Перамовы Байдэна і Пуціна пройдуць у відэафармаце
Наш адказ на санкцыі: Дзерман заявіў, што больш ні рубля не патраціць на візы і паездкі на Захад
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі восем чалавек

У бальніцах знаходзяцца 11 мігрантаў, сярод іх — пяцёра дзяцей
Маці пяцярых дзяцей Вольгу Залатар прысудзілі да чатырох гадоў калоніі
Усяго патроху
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
У сям'і са Смаргоні жыве сапраўдны янот: ён дапамагае мыць бульбу і ганяе катоў ФОТА, ВІДЭА
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
У Расіі ўраган знішчыў галоўнае дрэва краіны. Яго пасадзіў вядомы пісьменнік ФОТАФАКТ
У Перу знайшлі незвычайную мумію. Яна закрывае рукамі твар ФОТА
«Нават панкі афігеюць». Паглядзіце, як да Новага года ўпрыгожылі універсам «Цэнтральны»
«Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс». З-за кавіду ў свеце дэфіцыт Санта Клаусаў
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
У Бранскай вобласці перакуліўся мікрааўтобус з беларусамі: адзін чалавек загінуў
У Нараўлянскім раёне двое дзяцей атруціліся таблеткамі
Самы гуманны суд у свеце: мінчук ударыў кулаком у сківіцу кантралёра і атрымаў 2900 рублёў штрафу
У Мінскім раёне мужчыну затрымалі па падазрэнні ў згвалтаванні прыёмных дзяцей

Магілёўца адправяць у псіхіятрычную бальніцу за кактэйль Молатава
Жыхар Бабруйска тройчы за год стаў ахвярай кібермахляроў
Карысная інфа
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Здароўе
На Віцебскай абласной станцыі пералівання крыві людзі здаюць кроў і яе кампаненты ў доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мінздароўя: Чарговая хваля кавіду ў Беларусі заканчваецца
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Санкцыі ЗША стварылі пагрозу для ўнутраных пазык Беларусі ў далярах
«Наступны год можа стаць крызісным». Як старыя і новыя санкцыі паўплываюць на беларускую эканоміку і ці змогуць іх абысці?
Стала вядомая цана на расійскі газ для Беларусі на наступны год
Меркаванні
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
Што цікавага адбылося ў беларускай музыцы за восень? 
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Алек Болдуін заявіў, што не націскаў на спускавы кручок рэвальвера, калі загінула аператар Галіна Хатчынс
Рэпер Аксімірон выдаў першы за шэсць гадоў альбом, і у адным з трэкаў згадаў Лукашэнку
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У Паўднёвай Афрыцы заявілі, што «амікрон» не выклікае цяжкіх формаў у прышчэпленых
Перамовы Байдэна і Пуціна пройдуць у відэафармаце
Кіраўнікі Літвы, Польшчы і Украіны заклікалі ўзмацніць санкцыі супраць Расіі
Расійскі парламентарый звязаў санкцыі супраць Беларусі з «каланізатарскай палітыкай Захаду»
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Літоўскія спецслужбы: Мінск спрабуе ўкараніць інфарматараў у асяроддзе апазіцыйных палітыкаў
МЗС Украіны: Лукашэнка спаліў усе масты, зрабіўшы Беларусь варожай краінай
Галоўнае
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Санкцыі ЗША стварылі пагрозу для ўнутраных пазык Беларусі ў далярах
Тэлеграм-канал і сацсеткі «Радыё Свабода» прызнаныя экстрэмісцкімі
На Віцебскай абласной станцыі пералівання крыві людзі здаюць кроў і яе кампаненты ў доўг
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
«Наступны год можа стаць крызісным». Як старыя і новыя санкцыі паўплываюць на беларускую эканоміку і ці змогуць іх абысці?
Што будзе з рэйсамі «Белавія» і цэнамі на квіткі, калі так шмат забаронаў?
Усяго патроху
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
Маці пяцярых дзяцей Вольгу Залатар прысудзілі да чатырох гадоў калоніі
«Ці ўсе эканомяць і напружваюцца?» Лукашэнка — аб праекце дэфіцытнага бюджэту на 2022 год
Фота / Відэа
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Канфіскаваны форд Віктара Бабарыкі прадалі з аўкцыёну — заявіліся шэсць удзельнікаў
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень пра Валадарку, прысуд і пабег з краіны
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
Гарачыя тэмы
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх