Ва ўрадзе Беларусі завершана работа па аптымізацыі колькасці пастаянных і часовых камісій, рабочых груп і іншых фарміраванняў, створаных у адпаведнасці з пастановамі Савета Міністраў і распараджэннямі прэм'ер-міністра, паведаміліў прэс-службе беларускага ўрада.

У выніку гэтай работы прынята пастанова Савета Міністраў ад 12 ліпеня 2014 года нумар 676 «Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іх асобных структурных элементаў» і распараджэнне прэм'ер-міністра ад 18 ліпеня 2014 года нумар 202р «Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых распараджэнняў прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь».

Колькасць пастаянных і часовых камісій, рабочых груп і іншых фарміраванняў скарочана на чвэрць, удакладнілі ва ўрадзе.

Як растлумачылі ў прэс-службе, аптымізацыя праводзілася ў першую чаргу для таго, каб павысіць адказнасць падпарадкаваных ураду міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў і канцэрнаў за праводзімую дзяржаўную палітыку, ажыццяўленне рэгулявання і кіравання ў пэўнай галіне і каардынацыю дзейнасці ў гэтай галіне іншых рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання. Таксама гэта дасць магчымасць устараніць дубліраванне функцый камісій і іншых фарміраванняў і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання. У выніку ў веданні камісій, рабочых груп і іншых фарміраванняў застануцца толькі тыя задачы, якія не могуць быць вырашаны самастойна або звязаныя з падрыхтоўкай прапаноў па асобных пытаннях дзяржаўнага кіравання, распрацоўкай праектаў нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?