Чэмпіянат Еўропы па більярдным спорце ў раздзеле «Свабодная піраміда» пройдзе ў мінскім Палацы спорту (пр-т Пераможцаў, 4) з 31 ліпеня па 3 жніўня, паведамілі ў Беларускай асацыяцыі більярднага спорту.
Афіцыйнае адкрыццё чэмпіянату запланавана на 11.00, пасля чаго пачнуцца папярэднія гульні.
У пятніцу, 1 жніўня, будуць вызначаны чвэрцьфіналісты, а самі гульні 1/4 і 1/2 фіналу пройдуць у суботу.
Фіналы запланаваныя на нядзелю, 3 жніўня.
Вырашальны жаночы паядынак пачнецца ў 12.00, мужчынскі — у 14.00.
У мужчынскім турніры выступяць 64 більярдысты, у жаночым — 32 спартсменкі.
Ва ўсе дні спаборніцтваў уваход для гледачоў вольны.
У гульні ў «Вольную піраміду» выкарыстоўваецца стандартны набор з шаснаццаці пірамідных більярдных шароў: пятнаццаць белых і адзін каляровы шар без нумара. Пры выкананні любога ўдару (за выключэннем пачатковага) гулец можа выкарыстоўваць у якасці бітка любы шар на паверхні стала (незалежна ад яго нумара і колеру). Выйграе той, хто першым (раней за саперніка) набярэ восем ачкоў.
Восенню 2012 года ў «Мінск-Арэне» адбывалася фінальная частка чэмпіянату свету па гэтай разнавіднасці більярднага спорту.
Беларускай спартсменцы Вользе Дабрыян тады ўдалося стаць бронзавым прызёрам жаночых спаборніцтваў.