На сайце МЗС РФ увечары 30 ліпеня з'явіўся каментар у сувязі з увядзеннем ЕС трэцяга этапу санкцый супраць Расіі.

МЗС РФ абвінавачвае ЕС у адсутнасці палітычнай волі і жадання да выхаду з крызісу ва Украіне. Маскве сорамна за ЕС, які прамаўляе «голасам Вашынгтона».

«Усё, што адбывалася — шмат у чым следства безадказных рашэнняў самога Еўрасаюза, які патурае цяперашнім кіеўскім уладам. ЕС па сутнасці даў ім карт-бланш на «уміротвореніе» краіны», — гаворыцца ў каментары.

«Сорамна за Еўрасаюз, які пасля доўгіх пошукаў уласнага «адзінага голаса» загаварыў голасам Вашынгтона, практычна адкінуўшы базавыя еўрапейскія каштоўнасці, у тым ліку прэзумпцыю невінаватасці», — дадалі ў МЗС РФ.

Расійскія дыпламаты лічаць, што палітыка ЕС «зараз не грунтуецца на правераных фактах, а пішацца пад дыктоўку з Вашынгтона ў перапынках паміж праглядамі сумніўных ролікаў з ЮТуба».

«У Маскве расчараваныя няздольнасцю ЕС граць самастойную ролю ў сусветных справах.

Еўрасаюз, здаецца, гатовы ісці на сур'ёзныя эканамічныя выдаткі дзеля рэалізацыі сумнеўных геапалітычных схемаў, прычым не сваіх», — заявілі ў ведамстве Лаўрова.

МЗС РФ заявіў, што эканомікі Расіі і Еўрасаюза — «сазлучаныя сасуды», і распачаты Бруселем пераход да «трэцяй хвалі» санкцый адаб'ецца на эканамічнай сітуацыі ў EC не ў меншай ступені, як у Расіі».

«Са здзіўленнем ўспрымаем рашэнне аб увядзенні эмбарга на гандаль з Расіяй зброяй і ваенным абсталяваннем.

У адрозненне ад Кіева, у дачыненні да якога падобныя абмежаванні, наадварот, былі нядаўна знятыя, Расія ва ўзброеным канфлікце ва Украіне не ўдзельнічае», — запэўнівае МЗС РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?