Амаль год ў вёсцы Дубянцы, што пад Мінскам, выраблялася фальшывая гарэлка пад маркай «Крышталь».
Пра выкрыццё вырабляльнікаў псеўдагарэлкі паведаміла агенцтва «Мінск‑навіны».
Праз гандлёвую сетку сталіцы прададзена больш за 10 тысяч пляшак. Схема рэалізацыі была такой: на вітрыне стаяў арыгінал, а прадаўшчыцы гандлявалі падробкай з‑пад крыса.