Вярхоўная Рада Украіны не падтрымала заяву прэм'ер-міністра Арсенія Яцанюка наконт адстаўки. «За» адстаўку Яцанюка з пасады прэм'ера прагаласавалі ўсяго 16 народных абраннікаў.

З іх 2 члены фракцыі Партыі рэгіёнаў і 14 пазафракцыйныя.

Сярод тых, хто галасаваў за адстаўку Яцанюка, народны дэпутат Анатоль Грыцэнка.

Некалькімі гадзінамі раней на сваёй старонцы ў Facebook Грыцэнка напісаў, што ў дапрацаваных праектах урада бачыць «ручныя-карупцыйныя схемы» і «змову ўрада з алігархамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?