Пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны ў Мінску можа прайсці ў чацвер на тэрыторыі адной з дзяржаўных рэзідэнцый «Заслаўе»,\

паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» крыніца, блізкая да перамоваў.

Рэзідэнцыя «Заслаўе», фота БелаПАН.

Рэзідэнцыя «Заслаўе», фота БелаПАН.

Між тым афіцыйныя структуры адмаўляюцца паведамляць інфармацыю аб тым, дзе і а якой гадзіне пачнецца сустрэча. Суразмоўцы агенцтва падкрэсліваюць, што Беларусь дала толькі пляцоўку для перамоваў, і ніхто з прадстаўнікоў прэс-службаў не ўпаўнаважаны каментаваць ход пасяджэння.

У пасольстве Расійскай Федэрацыі пацвердзілі, што ў Мінск на перамовы прыбыў пасол Расіі ў Кіеве Міхаіл Зурабов.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0