Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што ні перад чым не спыніцца ў барацьбе з карупцыяй, у тым ліку сярод службовых асоб высокага ўзроўню.

БелТА

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе аб удасканаленні заканадаўства па барацьбе з карупцыяй.

«Я ні перад чым не спынюся. Няхай мяне лепш застрэляць або павесяць, чым я тут адступлю», — сказаў беларускі лідар.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, самае страшнае, калі ў карупцыйныя дзеянні будуць уцягнутыя службовыя асобы высокага ўзроўню, і тым самым любыя намаганні і мерапрыемствы па барацьбе з гэтымі праявамі будуць выглядаць смешнымі ў вачах грамадзян.

Кіраўнік дзяржавы пры гэтым падкрэсліў, што пытанні аб узмацненні барацьбы з карупцыяй падымаюцца зусім не таму, што нібыта пачалася перадвыбарчая кампанія, як гэта каментуюць у тым ліку ў інтэрнэт-прасторы. «Мне няма неабходнасці акцэнтаваць на гэтым увагу», — адзначыў ён.

«Я патрабую аднаго — не крадзіце ў дзяржавы. Калі вы будзеце абдзіраць уласны народ, літасці не чакайце.

Выкарыстоўваць пасаду для таго, каб прасунуць нейкія інтарэсы жулля, якое вакол вас ходзіць, недапушчальна», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка таксама нагадаў пра тое, якія наступствы выклікаў разгул карупцыі ў шэрагу краін, у тым ліку ў суседняй Украіне. Па словах кіраўніка дзяржавы, калі эфектыўна не змагацца з гэтым відам злачыннасці, то на пэўным этапе цяперашняя ўлада стане непрымальная для народа, аналагічна таму, як гэта адбылося да першых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру