Мамзэлек, сямак, адзінец, паляк, неразнак — усё гэта назвы гліняных пасудзінаў, што робяць у Гарадной (Столінскі раён). Белагліняныя, непаліваныя, упрыгожаныя паясамі й рысачкамі з чырвонай гліны. Пяць апошніх стагоддзяў тут у кожнай хаце быў ганчарны круг.

27 ліпеня на ў Гарадной прайшоў IV Міжнародны пленэр ганчароў. У мястэчка з’ехаліся майстры з розных куткоў Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы ды Расіі.

Патомны ганчар з Гарадной — 73-гадовы Рыгор Кавалька.

Патомны ганчар з Гарадной — 73-гадовы Рыгор Кавалька.

Ганчар з Новага Пасёлка Васіль Гмір.

Ганчар з Новага Пасёлка Васіль Гмір.

Найстарэйшая жыхарка Гарадной — 97-гадовая Марыя Мікша.

Найстарэйшая жыхарка Гарадной — 97-гадовая Марыя Мікша.

Найстарэйшая жыхарка Гарадной — 97-гадовая Марыя Мікша.

Найстарэйшая жыхарка Гарадной — 97-гадовая Марыя Мікша.

Вышыванка на палешуках сядзіць як улітая.

Вышыванка на палешуках сядзіць як улітая.

Пляценне з лазы — іншае майстэртва палешукоў.

Пляценне з лазы — іншае майстэртва палешукоў.

Прызы атрымаў кераміст Сяргей Шчамялёў з Радашкавіч, што ад Мінскам.

Прызы атрымаў кераміст Сяргей Шчамялёў з Радашкавіч, што ад Мінскам.

Ларыса Быцко з Брэсцкага аблвыканкама прывезла на пленэр польскі фільм 1938 года пра Гарадную. Людзі ўглядаліся ў старыя кадры, спрабуючы пазнаць сваякоў…

Гарадная — гэта вёска, якая ў часы Тураўскага княства і ВКЛ была горадам. Таму і гонар, і говар у гараднянцаў асаблівыя. І традыцыі рамяства паходзяць з Cярэднявечча.

Цэнтр ганчарства ў Гарадной адзіны ў краіне. Рэчам, якія тут дзедаўскім спосабам вырабляюць майстры, няма аналагаў.

Васіля Логвіна можна назваць ветэранам пленэра. Не першы раз прыязджаюць Павел Вялічка з Бабруйска, Віталь Шапялевіч з Ганцавіч, Сяргей Моўчан з Мінска. Упершыню прыехалі маладыя ганчары і керамісты Вікторыя Хаціновіч з Гродна і Наталля Цэван з Мінска, Мікалай Нупрэйчык і Сяргей Шчамялёў з Радашковічаў. 

Былі таксама майстры Васіль Гмір з вёскі Новы Пасёлак Столінскага раёна, Ала Гаўрусік з Пінска, з Магілёўскай вобласці, Глускі раён, вёскі Калюга ганчар Каптур Зміцер з жонкай Катрусяй.

Гаршчкі на фестывалі прадаваліся за 30—45 тыс. руб.

На сёння ў Гарадной жыве шэсць старэйшых ганчароў: народны майстар Беларусі Аўрам Басавец (80 гадоў), Макар Шэлест (з 1935 г.), Рыгор Кавалька (73 гады), Сцяпан Гмір (з 1928 г.), Іван Шэлест і Аляксандр Шэлест.

Дзякуючы адкрыццю Цэнтра ганчарства ў 2003 г., традыцыйнае рамяство ў Гарадной набыло новае жыццё. Класамі кіруюць Васіль Казачок і Адам Шэлест. Першы з іх не толькі валодае майстэрствам вырабу, але і піша вершы, у тым ліку і сапраўдныя гімны сваёй справе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?