news.sky.com news.sky.com news.sky.com news.sky.com
Прынамсі 15 чалавекі загінулі і больш за 220 параненыя падчас выбуху газу ў Гаасюне — другім па велічыні горадзе на Тайвані, паведамляе сайт Focus Taiwan са спасылкай на супрацьпажарную службу горада.
Выбух адбыўся прыкладна ў 1:50 паводле мясцовага (20:50 па Мінску) часу. Паведамляецца, што больш за 200 чалавек былі дастаўлены ў бальніцы. Людзей з нязначнымі раненнямі для аказання першай дапамогі эвакуявалі ў школы, размешчаныя непадалёк.
Відавочцы паведамляюць, што ўцечкі газу з сістэмы каналізацыі пачаліся прыкладна ў 09:00 вечара паводле мясцовага часу. «На вуліцах была бачная смуга і адчуваўся непрыемны пах», — сказаў адзін з відавочцаў выданню Focus Taiwan. Выбух накрыў некалькі раёнаў горада.
У інтэрнэце ў хуткім часе з'явіліся відэазапісы здарэння.