У Луганскай вобласці львоўскія дэсантнікі 80-й асобнай аэрамабільнай брыгады знішчылі калону тэрарыстаў, якая рухалася з боку горада Сухадольскі ў Луганск.

Аб гэтым карэспандэнту УНІАН заявіў кіраўнік грамадскай арганізацыі Грамадзянская ініцыятыва «Права справа» Дзмітрый Снегіроў.

Паводле яго слоў, інфармацыя атрымана непасрэдна з месцаў падзеі членамі яго грамадскай арганізацыі, а таксама ад украінскіх вайскоўцаў.

«Уначы 1 жніўня 80-я асобная аэрамабільная брыгада львоўскіх дэсантнікаў, што абаранялаЛуганскі аэрапорт, дзякуючы разведзвесткам, атрыманых ад інфармгрупы «Права справа», зноў знішчыла вялікую калону баевікоў, якая накіроўвалася ад г. Сухадольскі да г. Луганска», - распавёў Снегіроў. Ён адзначыў, што ўкраінскія вайскоўцы зрабілі засаду, і ў выніку ўдала праведзенай аперацыі знішчылі 7 танкаў праціўніка, 5 БТРаў, 3 ўстаноўкі «Град» і каля 7 машын з боепрыпасамі.

«Страты баевікоў таксама склалі каля 120-150 чалавек», - дадаў Снегіроў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?