Прэзідэнт Пятро Парашэнка яшчэ раз заявіў, што Крым будзе ў складзе Украіны. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю журналістам украінскіх тэлеканалаў.

Адказваючы на пытанне, ці мае намер дзяржава падаваць пазоў у Міжнародны суд супраць Расіі за анексію Крыма і якая будзе сума кампенсацыі, Парашэнка сказаў: «Крым не прадаецца».

«І адказнасць за Крым не вымяраецца грашыма. Не можа быць так, каб Украіна атрымала грошы і адмовілася ад Крыма. Ці не дачакаюцца. Украінская зямля і Украіна - не прадаюцца», - сказаў ён.

На пытанне адносна кампрамісу у перамовах з Расмяй прэзідэнт сказаў: «У пытанні Крыма кампрамісу не будзе. У пытанні нацыянальных інтарэсаў Украіны кампрамісу не будзе. У пытанні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і яе суверэнітэту, у пытаннях незалежнасці Украіны кампрамісу не будзе».

«У пытаннях цэны на газ кампраміс будзе. У пытаннях эканамічных адносін кампраміс будзе. Калі будзе жаданне яго шукаць, мы яго знойдзем. У пытаннях міру — будзе мір. Я ўпэўнены ў гэтым», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?