Сёння каля 06:15 на 450-м кіламетры аўтадарогі Санкт-Пецярбург — Невель кіроўца «Форда Транзіт» не даў рады кіраванню, у выніку чаго мікрааўтобус з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва, паведамляе прэс-служба пскоўскай міліцыі.

З 15 чалавек, што знаходзіліся ў машыне, трое (мужчына і дзве жанчыны 1988 г.н.) загінулі на месцы здарэння, сем чалавек шпіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Заказны аўтобус вёз кампанію маладых людзей з Санкт-Пецярбурга ў Мінск.

У вёсцы Алоль Пусташкінскага раёна Пскоўскай вобласці кіроўца, паводле папярэдняй інфармацыі, заснуў за рулём.

На месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група УМУС Расіі па Пскоўскай вобласці і супрацоўнікі ГІБДР.

Як стала вядома Пскоўскай стужцы навін ад знаёмых пацярпелых у ДТЗ, маладыя людзі ехалі з Санкт-Пецярбурга ў Мінск на вяселле.

У мікрааўтобусе знаходзіліся акрамя гасцей і самі маладыя. У выніку ДТЗ загінуў жаніх, нявеста знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0