У Мінску 2 жніўня днём у Свіслачы каля Выспы Мужнасці і Смутку (Вострава слёз) патануў мужчына. Пра гэта на гарачую лінію TUT.BY паведаміў Вадзім. Паводле яго слоў, гэта быў дэсантнік.

tut.by

tut.by

Вадзім распавёў, што цела мужчыны знаходзіцца цяпер на Востраве слёз, які часова закрыты для наведвання. Сам Востраў ахоўвае міліцыя.

Пра тое, што тапелец быў дэсантнікам, сведчыць яго майка-цяльняшка.

«Усім вядома, што сёння Дзень ПДВ, і дэсантнікі ходзяць па горадзе менавіта так».

Трагічны выпадак пацвердзіў прэс-сакратар сталічнага МНС Віталь Дэмбоўскі.

Паводле яго слоў, ад «хуткай дапамогі» ў Цэнтр аператыўнага ўпраўлення МНС паступіла інфармацыя, што на Востраў выклікалі брыгаду. На месцы здарэння медыкі канстатавалі смерць мужчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0