Віцебскі аператар кабельнага ТБ ААТ «ВОТТЦ«Гарант» спыніў трансляцыю ўкраінскага тэлеканала «Iнтер +», на яго ранейшай частаце цяпер вяшчае расійскі забаўляльны канал «Сарафан».
У службе тэхнічнай падтрымкі аператара па нумары «1-34» пацвердзілі адключэнне ўкраінскага тэлеканала. Па словах супрацоўніка тэхпадтрымкі,канал больш транслявацца не будзе, гэта нібыта, звязана з тэхнічнымі непаладкамі яго перадаючай сістэмы.





