Расійская прапаганда асвойвае ўсё новыя і новыя вяршыні. На гэты раз ідэолаг-імперыяліст Аляксандр Дугін, шырока вядомы сваёй нянавісцю да ўсяго нярускага, распаўсюдзіў у сябе ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» ліст нібыта жыхара Славянска, у якім сцвярджаецца быццам насельніцтва вызваленага ўкраінскай арміяй Славянска «замянілі акцёры хунты, якія гавораць па-ўкраінску» з мэтай схаваць факт знішчэння людзей у горадзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна