Як паведамілі ў вайсковай пракуратуры, на месцы інцыдэнту быў знойдзены кантэйнер з зарадам агнямёту. На гэты час невядома, які тып агнямёта быў выкарыстаны.

На месца здарэння выехалі прадстаўнікі вайсковай пракуратуры, СБУ, эксперты, міліцыя. «Папярэдняя кваліфікацыя — тэракт», - адзначылі ў пракуратуры.

3 жніўня каля гадзіны ночы ў Харкаве на тэрыторыі бранятанкавага завода, які спецыялізуецца на рамонце тэхнікі для Узброеных сіл Украіны і ратавальнікаў, адбыўся выбух. Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?