Развітанне з выдатным беларускім футбалістам Валянцінам Бялькевічам прайшло ў Кіеве на стадыёне «Дынама» імя Валерыя Лабаноўскага.
На цырымоніі прысутнічалі ягоныя бацькі, жонка Алеся, сын Уладзімір, сваякі, найбліжэйшы сябра Валянціна Аляксандр Хацкевіч. З ЗША прыляцела былая жонка Бялькевіча, экс-вакалістка ВІА-ГРЫ Ганна Седакова з іх дачкой Алінай.
Труну з целам Валянціна выносілі пад апладысменты тых, хто сабраўся праводзіць футбаліста ў апошні шлях. Фанаты, які занялі на стадыёне тры сектары, праспявалі «дынамаўскі» гімн.
Пахавалі Валянціна Бялькевіча на 52-м участку Байковых могілак, побач з магілай народнага артыста Украіны Багдана Ступкі. Недалёка таксама магіла трэнера кіеўскага «Дынама» Валерыя Лабаноўскага.
Валянцін Бялькевіч – быў футбалістам мінскага і кіеўскага «Дынама», гульцом зборнай Беларусі. Ён памёр у ноч на 1 жніўня ад тромба на 42-м годзе жыцця.