Супрацьстаянне паміж Расіяй і ЗША прывяло да скасавання пагаднення аб супрацоўніцтве ў ядзернай сферы паміж краінамі.

Як піша The New York Times, гэта супрацоўніцтва паміж навукоўцамі лічылася адным з самых перспектыўных.

Пагадненне было падпісана толькі 11 месяцаў таму паміж міністрамі энергетыкі ЗША Эрнэстам Моніцам і Расіі Сяргеем Кірыенкам. Чакалася, што такое супрацоўніцтва дапаможа пераадолець усе негатыўныя наступствы халоднай вайны.

У прыватнасці, гэта пагадненне адкрывала расійскім навукоўцам доступ да сэрца амерыканскага ядзернага комплексу - лабараторыі ў Лос-Аламасе, штат Нью-Мексіка, дзе ў свой час была створана першая ядзерная бомба.

Затое амерыканскія навукоўцы атрымалі б доступ да аналагічных устаноў у Расіі.

Таксама ў рамках такога супрацоўніцтва прадугледжваўся пошук рашэнняў, якія маглі б абараніць Зямлю ад астэроідаў.

Зрэшты, пакуль усе мерапрыемствы і сустрэчы ў рамках гэтага пагаднення адмененыя амерыканскім Мінэнергетыкі. Прадстаўнікі гэтага ведамства адкрыта заявілі, што прычынай стала анексія Расіяй Крыма.

Выданне ўдакладняе, што такое рашэнне прывядзе да таго, што бакі не будуць ведаць аб намерах адзін аднаго ў ядзернай сферы.

Зрэшты намеснік міністра энергетыкі ЗША Дэвід Понеман адзначыў, што ЗША працягнуць супрацоўніцтва з Расіяй у сферы бяспекі ядзерных матэрыялаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?