Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе аб мерах па пажарнай бяспецы ляснога фонду, сельскагаспадарчых зямель і тарфянікаў.

Закрануўшы пытанні жывёлагадоўлі, кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад аграрыяў не страціць час.

«Самае галоўнае — гэта накарміць і напаіць быдла. Не згубім гэты прадуктыўны перыяд. Страцім час — страцім прадукцыю», — сказаў ён.

На нарадзе размова таксама ішла аб ходзе ўборачнай кампаніі.

Кіраўнікі аблвыканкамаў паведамілі Лукашэнку аб тэмпах работ на вёсцы. Лукашэнка падкрэсліў, што да канца гэтага тыдня ўборку збожжа трэба завяршыць па ўсёй краіне, за выключэннем Віцебскай і асобных раёнаў на поўначы Мінскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?