Паштовы сэрвіс кампаніі Google — Gmail — пачаў распазнаваць электронныя адрасы, якія складаюцца з нелацінскага алфавіту або літар з дыякрытыкай, паведамляецца ў афіцыйным блогу Gmail.

Такім чынам, карыстальнікі змогуць атрымліваць і адпраўляць лісты людзям, якія выкарыстоўваюць у сваім адрасе такія літары.

Гэты стандарт быў распрацаваны арганізацыяй Internet Engineering Task Force у 2012 годзе, адзначаецца ў блогу.

Як паабяцалі ў Gmail, у будучыні стандарт будзе распаўсюджвацца і на стварэнне акаўнтаў у паштовым сэрвісе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?