• Новости
  • Экономика
  • Общество
  • Обо всём
  • Культура
бел / рус
  • Тесты
  • Калейдоскоп
  • Белдизайн с rOtring
  • Магия технологий
  • Здоровье
  • Мода
  • Еда
  • Интернет и СМИ
  • Веселые картинки
  • Наука и технологии
  • Дом
  • Погода
  • На правах рекламы
  • Любовь и секс
  • Конкурс селфи
  • Полезная инфа
  • Красивое
  • Белорусские нулевые
Калейдоскоп
Фото 33 из 34

Ранак над Друяй. Што будзе адбывацца ў наступныя хвіліны можна глядзець - тут.

03.01.2015 / 12:13

Откуда есть пошла земля белорусская — край Двины, озер и кривицкого наследия

Спёка вяла нас на поўнач. Сялява—Бешанкавічы—Віцебск—Гарадок—Полацк—Дзісна—Друя—Маскаўцы—Браслаў—Відзы.

Бешанковічы. Пантонны мост цераз Дзвіну.

Шаша Брэст - Масква. Пенсіянерка ля шашы прадае грыбы, садавіну і гародніну.

Няма цяпер вёскі на Віцебшчыне, дзе б не было пальмы, вырабленай з зялёных пластыкавых бутэлек. Проста Афрыка! Але такой феерыі, як у гэтым садочку ў вёсцы Вялікая Вядрэнь у Чашніцкім раёне, мы нідзе не бачылі. Тут і чарапахі, і мяхі з далярамі і расійскімі рублямі.

Машыны з розных эпох у двары дома ў Гарадку.

У Полацку паспяваем яшчэ паплаваць у возеры Белым. Але робім памылку: заязджаем з боку дачнага пасёлка Гендзікі, заціснутага паміж азёрамі Чорным і Белым. Вада цёплая, але найлепшы пляж, як нам скажуць пасля, знаходзіцца з боку вёскі Булаўкі.

«Барысавы камяні» зачароўваюць дзяцей. Яны водзяць пальцамі па старадаўніх літарах, і нешта важнае счытваецца ў іх адкрытую ўсім вятрам душу.

Вясельны лімузін едзе па цэнтральнай плошчы Полацка. Пятроўка скончылася — самая пара вяселляў.

Усмешачку! Турыст фатаграфуе сваю жонку на фоне Сафійскага сабора ў Полацку.

Хлопцы і дзяўчаты купаюць коней у абмялелай Дзвіне насупраць Сафійскага сабора ў Полацку. Гэта, можа быць, апошні такі год тут. Пасля пабудовы Полацкай ГЭС узровень ракі ўзнімецца на два метры, і гэтыя пясчаныя пярэспы сыдуць глыбока пад ваду.

Мы чакаем парому на Дзвіне. На другім беразе самы малы горад Беларусі — Дзісна.

Паромшчык прыехаў па нас, хоць ягоны працоўны дзень скончыўся.

Апошні паром на Дзвіне ходзіць у Дзісне — найменшым горадзе краіны (2800 жыхароў). Калісьці гэта быў важны пункт, замак, а цяпер — маляўнічая мясціна з магчымасцю каларытна пажыць у аграсядзібе. Узвышаюцца на беразе руіны былой бальніцы. Другое дзесяцігоддзе працягваецца адбудова касцёла.

«Гляджу, як сонца заходзіць за Богаву гару. Гэта вось там, на паўночным беразе», — сядзіць жанчына на лаўцы над абрывам. Яна прыехала ў Дзісну ў 1950-х з Сібіры. І цяпер штовечар прыходзіць сюды, на гэтую лаву.

Ранак над Друяй. Што будзе адбывацца ў наступныя хвіліны можна глядзець - тут.

Жыхарка Друі ідзе раніцай са свайго гароду.

У Друі дагэтуль сужывуць каталікі, праваслаўныя і стараверы. Апошнія гавораць на вельмі правільнай рускай мове. Ад яўрэяў засталіся толькі вялікія дагледжаныя могілкі. На фота: буслянка на руінах дома. Дом удалечыні — тэрыторыя Латвіі і Еўрапейскі Саюз.

Жанчына прыбірае сажалку каля касцёла ў Друі.

З гары ў Маскаўцах (Браслаўскі раён) адкрываецца краявід на чатыры возеры. Такая далеч ветравая… На фота: сталы для падарожнікаў.

З Жодзіна выязджаем на маскоўскую магістраль. На вадасховішчы каля ЦЭЦ, на Плісе, гамарня. Дзеці пялёхкаюцца, мужчыны гуляюць у футбол.

Беларусы радыя любой вадзе. Нават дзіўна, як у нацыі, дзе бяруць вытокі столькі рэк, так мала чыстых вадаёмаў. Усё зарослае, усё мулкае. Няўжо так заўжды было і «чыстыя воды крынічныя» існавалі толькі ў галовах паэтаў? Ці ўсё ж нешта не тое стала ў нашым спосабе гаспадарання ў ХХ стагоддзі? Прыкрасць ад гэтага для чалавека, які любіць прыгожае.

Траса

Ад шашы Берасце—Масква, з яе дынамікай, з яе рухам вечным, як заўжды весялееш. Жыццё не замёрла, свет не застыў на месцы. Хоць пакрыццё на адрэзку між Жодзінам і Барысавам не такое добрае, усё адно прыемна адчуваць сябе грамадзянінам нацыі з выдатнымі дарогамі.

Пры трасе прадаецца гатэль з корчмамі — просяць 750 тысяч еўра.

У людзей паспалітых іншы бізнэс — яблыкі прадаюць у вёдрах, чарніцы рэдкія ўжо, лісічкі — апошнія, бо спёка. Новы павеў — людзі масава выносяць і садовыя дурніцы, якія толькі нядаўна пачалі саджаць.

Шызыя звонку, яны колеру расталага цукру ў сярэдзіне і сапраўды салодкія. «Вы пакаштуйце!» — угаворвае маладзіца. Просяць за іх 60 тысяч за літр, проці 70 тысяч за літр буякоў дзікіх. «Гэта ж няпроста — каб раслі, колькі торфу трэба прынесці пад куст», — апраўдваецца яна.

Дзеці пытаюцца, чаму гэтыя ягады называюць дурніцамі. Бо растуць яны на балацявінах, там, дзе і багун. Ад паху багуну галава пачынае балець. Пах дурманіць, калі збіраеш гэтыя ягады, таму і дурніцы.

Горад з пабеленымі бардзюрамі

Гіганцкія каміны Новалукомльскай ДРЭС цэнтруюць на сабе краявід. Выехалі да возера Лукомскага каля Мялешкавіч. Злева на берагавой лініі стаяць пантовыя дамы. Далей горад энергетыкаў Новалукомль — нібы з іншай рэальнасці. Доўгі пры-азёрны бульвар, на ім шпацыруюць малалікія стайкі дзяўчат, зграйкі хлапцоў і алканаўты ў пошуках заліўкі. Усё вылізана, але не робіць уражання багацця ці ўтульнасці. Пабеленыя бардзюры і таполі — прыкмета казармы, а не гаспадара.

Хоць Віцебшчына мае рэпутацыю самага праблемнага ў сельскагаспадарчым сэнсе рэгіёна, Чашніцкі раён Віцебскай вобласці робіць уражанне нават лепшае дагледжанасці за пакінутую чалавекам поўнач Крупскага раёна.

Вялікая Вядрэнь

Не можам не спыніцца каля фантазійнага садка ў вёсцы Вялікая Вядрэнь. Чаго і каго там толькі няма!

Няма цяпер вёскі на Віцебшчыне, дзе б не было пальмы, вырабленай з зялёных пластыкавых бутэлек. Проста Афрыка! Але такой феерыі, як у гэтым садочку ў вёсцы Вялікая Вядрэнь у Чашніцкім раёне, мы нідзе не бачылі. Тут і чарапахі, і мяхі з далярамі і расійскімі рублямі.

Садоўніцтва — гэта таксама мастацтва, крохкае, бо існуе, пакуль сад штогод даглядаюць. Жывапіс бывае наіўным, і такі даў шэдэўры ад Мытніка Русо і Пірасмані да Алены Кіш, так і сад у стылі наіўнага мастацтва варты памяці.

Жывы гаспадар — стаіць і ягоны сад. Не стане яго — ці захавае гэта нехта? Вось ужо і Мосар занепадае, бо няма больш Булькі.

Пад Бешанкавічамі капаў апошнія гады жыцця археолаг Міхась Чарняўскі.

Як знаходзіў ён стаянкі, селішчы старадаўніх людзей? — задаецца пытаннем Гудзілін. Чарняўскі расказваў: людзі ў той час сяліліся на берагах азёр. Большасць тагачасных азёр за апошнія тысячагоддзі ператварылася ў тарфянікі. Сакрэт у тым, каб правільна вызначыць, дзе ішла берагавая лінія.

Сюды, пад Бешанкавічы — гэта ён тлумачыў, што правільней было б ставіць націск на першы склад — мы прыязджалі яго здымаць на відэа. Быў папярэдні чэмпіянат свету па футболе, і Чарняўскі вечарамі засынаў пад прымач, на якім ішла трансляцыя.

У саміх Бешанкавічах раней працаваў паром. Але з часоў незалежнасці, тут і ў Верхнядзвінску, замест парома паставілі пантонны мост. Яго наводзяць і абслугоўваць вайскоўцы. Самая мірная служба. Салдаты днююць і начуюць у буданчыку каля ўзвозу. «Добры вечар!» — вітаемся з імі. «Добры!» — адказваюць яны.

У Бешанкавічах раней людзей цераз Дзвіну перавозіў паром. Але за часоў незалежнасці тут і ў Верхнядзвінску навялі масты.

З помнікаў у Бешанкавічах ёсць стары палац і тэрасны парк, дакладней, тое, што ад яго засталося. Дзень першы сканчаецца.

Альгерд не там стаіць

Дзяцей у Віцебску найбольш захапіў не арт-цэнтр Шагала — даволі бяздушны. Не конны помнік Альгерду — не на сваім месцы пастаўлены, ён прападае над прагінам Віцьбы, перад слепаватым фасадам старой камяніцы, пад высокімі барочнымі цэрквамі.

Альгерда б пад аблвыканкамам паставіць ці пад Міністэрствам абароны. Ён жа не паэт быў і не святы — кіраўнік вертыкалі, абаронца айчыны, захопнік. А яго ў арт-квартал засунулі.

Дарэчы, стаіць ён, лічы, пры канцы вуліцы Суворава — які адваёўваў тое, што Альгерд у свой час заваяваў. І ніяк жа ты той вуліцы Суворава не пераймянуеш, каб не было канфлікту. Хіба што трэ было б вярнуць ёй нейкую старую назву, тады б гэта мела гістарычнае абгрунтаванне. А пераймяноўваць урэшце трэба: у Беларусі павінны быць беларускія героі.

Доўжа, Лосвіда, Тарас

Дарога на Гарадок спешна рэканструюецца. Залілі гарачым бітумам так, што заляпаў усю машыну, як ні асцярожнічаў. Возера Доўжа чысцяць ад водарасцяў. Возера Лосвіда застаецца злева па курсе.

У самім Гарадку ёсць невялічкі музей. Места, варта памятаць, дзе Канстанцін Вераніцын напісаў «Тараса на Парнасе» «Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса, // Што палясоўшчыкам служыў?». Не за ганарар, не за славу — проста дзеля шэдэўра.

Машыны з розных эпох у двары дома ў Гарадку.

Усяго 150 гадоў таму тут, у Гарадку, татальна — і шляхта, і люд — гаварылі такой чыстай беларускай мовай. Цяпер усё зрусачана, гэх…

Але «Пагоня» на музеі яшчэ вісіць: герб Гарадка.

Гарадок, Віцебская вобласць. Хлопчык на мосце.

Дзень другі сканчаецца.

Дарога Віцебск—Полацк—Верхнядзвінск—Дзвінск цікавейшая пасля Полацка, чым да яго.

У Полацку паспяваем яшчэ паплаваць у возеры Белым. Але робім памылку: заязджаем з боку дачнага пасёлка Гендзікі, заціснутага паміж азёрамі Чорным і Белым. Вада цёплая, але найлепшы пляж, як нам скажуць пасля, знаходзіцца з боку вёскі Булаўкі. А тут маленькі заход у ваду сярод трыснягу, у кампаніі ўсюдыісных турыстаў з Расіі. Побач стаіць плаўбаза ратавальнікаў Гендзікі, здаецца, даўно апанаваная суседняй вычурнай аграсядзібай. На лодках чуваюць рыбакі. За борам ружавее.

Што ёсць, а чаго няма ў Полацку

Начуем не ў Полацку, а ў Наваполацку — гаспадар падмануў наконт размяшчэння сваёй кватэры. І на выгляд — прытон нейкі. Гідуешся ў душы мыцца. На чатырох чалавек 300 тысяч за ноч, але адзін з ложкаў стаіць на балконе, а там царства камароў.

Наваполацкія двары застаўленыя аўтамабілямі, бы ты ў Мінску.

У Полацк традыцыйна заязджаем з Запалоцця і выходзім да Сафіі па хісткім мосціку.

«Барысавы камяні» зачароўваюць дзяцей. Яны водзяць пальцамі па старадаўніх літарах, і нешта важнае счытваецца ў іх адкрытую ўсім вятрам душу.

Дзяцей найбольш вабіць хуткая вада на перакатах пры ўпадзенні Палаты ў Дзвіну. Яны хадзілі б і хадзілі там у спадзяванні знайсці фібулу часоў Усяслава.

Усмешачку! Турыст фатаграфуе сваю жонку на фоне Сафійскага сабора ў Полацку.

У Сафійскім саборы ёсць магчымасць узяць аўдыёгід. Музейніцы хвілін пяць настройваюць у ім беларускую мову. Сабор запоўнены экскурсантамі з Расіі.

А чаму на гэтым распяцці ў Хрыста ногі прыбітыя адным цвіком, а на тым — двума? — пытаецца дачка. Расказваю пра розніцу ў каталіцкім і ўніяцкім канонах. Узгадваю і анекдот пра мітрапаліта Сямашку: «Уладыку няма калі. Ён Хрысту ногі разразае».

На другім беразе Дзвіны, на пясчаных пярэспах, пад занядбаным паркам купаемся. Удача — ніжэй па цячэнні юнакі купаюць коней. Дзвіна плыткая. Амаль да самага другога берага — па пояс. Але плынь нясе моцна, дзяцей нельга пакідаць.

Юнакі купаюць коней у Дзвіне.

Пярсцёнак сераднявечнага гопніка

На пляжы нечакана сустракаем полацкага аўтара «Нашай Нівы» Р. з сынам. Ён запрашае на чай — і паказаць свае калекцыі.

Штосьці ён назбіраў сам на беразе Дзвіны, штосьці выменяў у суседзяў, штосьці купіў у антыквараў. Вось гэта калекцыя! Якіх толькі прадметаў там няма! І крывіцкія падвескі-конікі, і бразготка ў выглядзе кіта. І валынскія прасліцы, крыжыкі, і пярсцёнак сераднявечнага гопніка. Пярсцёнак як пярсцёнак нібыта, а перавернеш — а там шып. У бойцы — страшнае дзела. Археолагі, кажа, ахаюць. Нічога падобнага ніколі не бачылі.

Для нас нешта новае — бачыць такія багатыя калекцыі ў прыватных руках. У добрых, беларускіх руках. Цэлыя ХІХ і ХХ стагоддзе ў людзей усё адбіралі. Канфіскоўвалі, кралі, бамбілі, палілі. Без нічога беларусы пазаставаліся. Прапалі крыж Еўфрасінні, карціны ван Дэйка, залатыя апосталы. Божа мой, ці пералічыш, колькі ўсяго прапала! У эпоху Курапат і Хатыні ці да ручнікоў нам было, ці да карцін? І ручнікі, і карціны гараць і гніюць хутка.

Але нам час ехаць, каб паспець на апошні паром у Дзісне.

У Полацку ўражвае старанне зрабіць як найбольш музеяў і арт-аб’ектаў і пры гэтым няздольнасць стварыць нармальныя аб’екты харчавання. У піцэрыі «Дамініка» на цэнтральным праспекце Скарыны любую піцу паліваюць зверху аднолькавым вострым кетчупам, які забівае смак стравы. А калісьці ж гэтую ўстанову засноўвалі з удзелам італьянцаў…

Таму не спадзявайцеся атрымаць ад Полацка тое, што можна атрымаць ад Фларэнцыі, Кракава ці Упсалы. Тут яшчэ няма «суцэльнай прасторы», няма і кулінарнай традыцыі. Але і другой Палаты, і другой Сафіі таксама нідзе няма.

Апошні паром

Апошні паром на Дзвіне ходзіць у Дзісне — найменшым горадзе краіны (1700 жыхароў). Калісьці гэта быў важны пункт, замак, а цяпер — маляўнічая мясціна з магчымасцю каларытна пажыць у аграсядзібе. Узвышаюцца на беразе руіны палаца. Другое дзесяцігоддзе працягваецца адбудова касцёла. Паром ходзіць па раскладзе ад 7.00 да 20.00. Мы такі спазніліся. Але перавозчык дзяжурыць на месцы — раптам што. Бачыць нас і едзе нас забраць.

З правага на левы бераг Дзвіны нас вязе паром. Мы спазніліся на апошні рэйс, але паромшчык нас пабачыў і прыехаў.

Паромшчык прыехаў па нас, хоць ягоны працоўны дзень скончыўся.

Над прыстанню парома — руіны бальніцы.

Руіны ў Дзісне.

Да касцёла берагам вядзе брукаванка.

«Гляджу, як сонца заходзіць за Богаву гару. Гэта вось там, на паўночным беразе», — сядзіць жанчына на лаўцы над абрывам. Яна прыехала ў Дзісну ў 1950-х з Сібіры. І цяпер штовечар прыходзіць сюды, на гэтую лаву.

Гэтая жанчына ў Дзісне штовечар сядзіць на гэтай лаве на высокім беразе Дзвіны. І глядзіць, як сонца заходзіць за Богаву гару.

А за ёй, каля аграсядзібы «Дастатак», гламурнае чучала селяніна ў вышыванцы…

Што людзі думаюць пра Украіну

Разгаварыліся з людзьмі трохі. Калі дазнаюцца, што мы з газеты, пытаюцца пра Украіну, што там робіцца, чым скончыцца. Пытаемся і мы людзей, што яны думаюць.

«Амерыканцы Украіну забраць хочуць», — кажа мужчына.

«От, ты паслухай. Каб у цябе сотку гароду забралі, табе была б крыўда? Была б? А тут не сотку — Крым Расія забрала. Амерыканцы тут ні пры чым! Калі б Пуцін не лез, украінцы даўно самі разабраліся б», — пярэчыць яму жанчына.

«У цябе сястра ва Украіне, то ты і абараняеш іх», — кажа мужчына.

«А ў цябе дачка ў Калінінградзе, то што? Ты маскоўскія каналы адны глядзіш, во і мазгі прамытыя», — рэжа жанчына.

Аднак у цэлым народ — ці за тых, ці за тых — стрыманы. У бойку не лезе. Гэта іх справа — Расіі, Украіны, а мы, беларусы, мусім сваім розумам жыць. Як Швецыя ці Швейцарыя.

У Друю прыязджаем пад 23-ю вечара. Каля кляштара нас сустракаюць айцец С. і ягоны сабака. Пёс радасным скачком валіць мяне на зямлю.

Гаворка пра беларушчыну, лёсы Касцёла і касцёла доўжыцца за поўнач, але пра яе напішам асобна, у адным з наступных нумароў.

Друя чатырох народаў

Гудзіліну спаць усяго пару гадзін, ён устае зацемна, каб зняць світанак над Дзвіной. А мы адсыпаемся ў келлі.

Ранак у Друі.

Друя не такая і вялікая, хоць і насычаная сэнсамі.

Тут можна бачыць Прыдруйск у Латвіі, на другім беразе Дзвіны.

Як там размаўляюць, пытаюся ў пробашча каталіцкай парафіі ў Друі айца Сяргея Сурыновіча? Так, як і тут, адказвае.

А па-латышску там нехта гаворыць? Разы тры чуў у супермаркетах, адказваюць.

А мы думаем, што ў той Балтыі дасягнулі такога поспеху ў нацыябудаўніцтве.

У Друі дагэтуль сужывуць каталікі, праваслаўныя і стараверы. Апошнія гавораць на вельмі правільнай рускай мове. Ад яўрэяў засталіся толькі вялікія дагледжаныя могілкі.

Кіруем на Браслаў.

Добрага — патрошку

Заязджаем у Слабодку на хвіліну. На Воласа, да рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы, рашаем не завітваць.

Каля дарогі назіраем дзвюх казуль, якія спакойна скубуць траву ў раўчуку.

Завяртаем у Маскавічы — там вялікае гарадзішча, унікальнае сваімі скандынаўскімі артэфактамі. А яшчэ тут непаўторны від на азёры Неспіш, Поцех, Недрава і Войса. Такога больш нідзе няма.

Паветра прапахла познімі суніцамі, плывуць лёгкія аблокі.

З гары ў Маскаўцах (Браслаўскі раён) адкрываецца краявід на чатыры возеры. Такая далеч ветравая… На фота: сталы для падарожнікаў.

Пасля гэтай гары і Браслаў падаецца не такім ужо і цікавым. Хоць гэта, безумоўна, мілы і варты для адпачынку гарадок. З багатым музеем, з высокай, добра захаванай замкавай гарой. З традыцыйнай муроўкі касцёлам. З магчымасцю палятаць на верталёце за 160 тысяч з носа. З кварталам дамоў у «закапанскім стылі». З доўгім-доўгім пляжам на Дрывятах.

І без аніякой магчымасці паабедаць у суботу. Усе кавярні і рэстараны зачыненыя на спецабслугоўванне: вяселлі. Вось табе і значны курорт.

У Відзах вячэраем. Заказ прымаюць на блінчыкі з яблыкамі, а прыносяць аладкі. Але ўсё адно смачна. Як і халаднік. Хоць і без кандыцыянера з вокнамі на захад.

Чацвёрты дзень сканчаецца, пара ляцець на Мінск, работа чакае. А крыўдна: на Браславах камфортныя плюс 28, а ў Мінску цэлы тыдзень плюс 34…

Андрэй Дынько, фота Сяргея Гудзіліна

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально? Пиши в наш Телеграм

Прислать новость
Читайте еще
Британский словарь Collins назвал слово 2021 года. И оно не связано с ковидом
Телеграм-каналы: рэпер Моргенштерн уехал из России в Беларусь
«Не боюсь осуждения». Эпатажная учительница преподает английский язык в минской школе
Белорус Никита Бодяковский завоевал престижный золотой браслет в покерном турнире, выиграв почти полтора миллиона долларов
Политика и общество
Госсекретарь Совбеза рассказал об инициативе СК заочно привлекать граждан к уголовной ответственности
Провластный аналитик обвиннил в миграционном кризисе на белоруско-польской границе украинцев
Глава Еврокомиссии пообещала 200 млн евро Польше, Литве и Латвии на охрану границ
Польша готова выделить деньги на возвращение мигрантов из Беларуси на родину
В Киеве почтили память Павла Шеремета
Все больше стран Европы фиксируют у себя омикрон
Более 400 мигрантов забрал прилетевший в Минск из Ирака Boeing
Обо всём понемногу
Британский словарь Collins назвал слово 2021 года. И оно не связано с ковидом
Белорус Никита Бодяковский завоевал престижный золотой браслет в покерном турнире, выиграв почти полтора миллиона долларов
Телеграм-каналы: рэпер Моргенштерн уехал из России в Беларусь
Куклу, созданную в 1929 году по образу 3-летней тогда еще принцессы Елизаветы, продадут на аукционе
«Не боюсь осуждения». Эпатажная учительница преподает английский язык в минской школе
Рецепт на выходные: три блюда из авокадо
«Вычеркнули из-за моей гражданской позиции». Александра Патлиса передумали приглашать на концерт памяти Мулявина
Спорт
Россия — Польша, Шотландия — Украина: определилась сеть стыковых матчей ЧМ по футболу
Пропавшая китайская теннисистка Пэн Шуай поговорила по телефону с главой МОК
В возрасте 42 лет от коронавируса скончался бывший футболист сборной Беларуси Денис Ковба
Определились все участники стыковых матчей к ЧМ по футболу: среди них Россия, Украина и Польша
Гандболист Сергей Рутенко возглавил Белорусскую теннисную федерацию
Соболенко не смогла пробиться в полуфинал итогового турнира WTA и изо всей силы швырнула ракетку о корт
Виталий Гурков стал тренером сборной Украины по муай-тай и везет спортсменку на чемпионат мира
Происшествия
На границе погиб очередной мигрант
В Минске автомобиль скорой помощи насмерть сбил мужчину на пешеходном переходе
Молодечненец засунул жене ножницы в рот и угрожал убийством — получил полтора года домашней химии
Житель Могилева убил таксиста ударом ножа в сердце. 19 лет спустя за убийство вынесли приговор

На мусороперерабатывающем заводе в Минске нашли тело новорожденной девочки
Арсенал огнестрельного оружия найден в Украине на границе с Беларусью
В центре Бреста сегодня на час пропало электричество
На одной из шахт в России погибли 52 человека
Полезная инфа
Белгидромет объявил штормовое предупреждение на субботу из-за снега
В субботу на севере Беларуси прогнозируют сильный снегопад
Синоптики предупредили о гололедице
В Беларуси выпал снег ФОТО
Здоровье
«Вакцина появилась не с кондачка!» Профессор Карпов ответил антивакцинаторам
Минздрав про ковид: За сутки в Беларуси выявлен 1 671 заболевший

Омикрон. Запомните это слово, вы его будете слышать часто
Гуманитарный груз от ВОЗ прибыл в Беларусь
Почему шведы покупают каждую субботу по килограмму конфет на семью, а зубы у них одни из лучших в Европе
Беларуская мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Павел Северинец призвал священников вести богослужения по-белорусски. Хотя бы раз в неделю
Создается база для распознавания белорусской речи — присоединиться может каждый

Что значит kumbaya moment, о котором упомянул Байден?
Марк — Марык, Аліса — Аля: ищем белорусские формы популярных детских имен
Авто
В Минске 9-балльные пробки
Белорусские автодилеры отказываются продавать машины россиянам
Белстат рассказал, какие марки машин наиболее популярны среди белорусов
Пригнать из Европы «неубитую» машину. Какие варианты и что с ценами
Экономика
Красная икра в Беларуси за год подорожала в полтора-два раза. Предполагалось, что причина в путине, но не
Нефть подешевела на 10% после сообщений о новом штамме коронавируса
Доллар растет уже несколько дней, а нефть продолжает дешеветь. Чего ждать белорусам?
На торгах курс доллара превысил отметку 2,55 рубля
Мнения
«Нашей Ниве» — 115. Что кажется редакции главным на сегодня?
Три надежных способа поддержать нашенивцев и других узников «Володарки». Подсказывает жена Андрея Скурко
«Меня учили гордиться, что я белорус». Что пишет из СИЗО главный редактор «НН», которому снова продлили срок
Сергей Будкин о Сергее Филимонове: Он сформировал вкус целого поколения белорусов
История
Деньги для «Нашай Нівы». За счет чего существовала легендарная «газета з рысункамі» в начале ХХ века?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адреса редакции и любимое кафе Купалы. Гид по виленским местам «Нашай Нівы». Много ФОТО
Что объединяет Фрациска Скорину с Джоном Уиклифом и Яном Гусом?
«А вы почему не на работе?» Как в советские времена преследовали тунеядцев и откуда пошло слово «борзый»
Это первый в истории снимок беларусского города ФОТОФАКТ
План Огинского. Как пытались возродить Великое Княжество Литовское под скипетром Российской империи
Культура
Умер писатель Николай Метлицкий
Литературную премию имени Ежи Гедройца получила книга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежновец
Фильм недели: «Охотники за привидениями: наследники». Реальный шанс расслабиться
Некляев начал серию презентаций своего нового романа — о Янке Купале и студенте Московского литературного института
Режиссера Валерия Мазынского лишили пенсии за особые заслуги перед Республикой Беларусь
«Решение пришло извне». Что происходит в витебском театре, где в спектакле прозвучало «Жыве Фландрыя!» и началась череда увольнений?
ТБМ призывает на «талаку», чтобы освободить офис перед закрытием
Наука и технологии
В Амстердаме тестируют лодки-роботы: они будут перевозить людей и собирать мусор
Легендарный плеер нулевых Winamp готовится к возрождению
Как космические спутники размером с коробку из-под обуви меняют мир
Новое слово в передвижении по воде. Возможно, через несколько лет будем таким же образом добираться на работу по Неману или Припяти
Избежать Армагеддона. Впервые человечество направит космический зонд для столкновения с астероидом, чтобы изменить его траекторию
Новая востребованная профессия data scientist с шестизначной зарплатой
История невероятного успеха. Как Binance стала крупнейшей в мире криптобиржей
Любовь и секс
Бородатый анекдот от «Кокобая» против «вагинного маркетинга»: скандал вокруг рекламы женской клиники
«Можно вон ту девушку в очках?» На присяге в Печах парень сделал предложение своей любимой
Самыми сексуальными в мире сейчас считаются мужчины 50+
Почему в голливудском кино все меньше секса?
Бразильянка женилась сама на себе — и развелась через два с половиной месяца
Белорусский поэт ищет жену через фейсбук: «Предпочтение отдается полешучкам и женщинам с длинными волосами»
«Никто из мужчин не понимает двусмысленности». Как выйти замуж за айтишника и не развестись
В мире
Глава Еврокомиссии пообещала 200 млн евро Польше, Литве и Латвии на охрану границ
Все больше стран Европы фиксируют у себя омикрон
В Киеве почтили память Павла Шеремета
ВОЗ объяснила название штамма «омикрон» и пропуск двух букв алфавита
Польша готова выделить деньги на возвращение мигрантов из Беларуси на родину
Новая волна ковида накрывает Западную Европу. Германия и Великобритания лидируют по числу новых случаев
«Лучшие результаты за последние 12 лет». Заместитель главы администрации президента Крутой рассказал об экономике в условиях санкций
Главное
Госсекретарь Совбеза рассказал об инициативе СК заочно привлекать граждан к уголовной ответственности
Глава Еврокомиссии пообещала 200 млн евро Польше, Литве и Латвии на охрану границ
В Киеве почтили память Павла Шеремета
Провластный аналитик обвиннил в миграционном кризисе на белоруско-польской границе украинцев
Польша готова выделить деньги на возвращение мигрантов из Беларуси на родину
«Вакцина появилась не с кондачка!» Профессор Карпов ответил антивакцинаторам
Все больше стран Европы фиксируют у себя омикрон
Обо всем понемногу
Умер журналист Роман Яковлевский
Временный поверенный в делах США в Беларуси встретился с семьями белорусских политзаключенных ФОТОФАКТ
Журналист Би-би-си Стив Розенберг играет» Купалинку « на фортепиано
Отгадайте белорусского классика по фото ТЕСТ
Фото / Видео
Театральная волна солидарности. Какие спектакли о репрессиях в Беларуси появились в мире и где их можно посмотреть?
Рассказываем невероятную историю любви двух белорусов: подпольная типография, вербовка КГБ, СИЗО, переход границы через холодную речку
Опрос
Анекдоты
Анекдот. Как будет называться белорусский «Моссад»
Анекдот. А оказалось, что не мы…
Анекдот. «Всем папицот» и «всем папитнацать»
Самое читаемое
Большинство мигрантов хотят убежища в Германии. А сколько белорусов, пострадавших от репрессий, смогли его получить?
Отгадайте белорусского классика по фото ТЕСТ
В Бресте лишили гражданства 27-летнего парня, который родился и вырос в Беларуси
В Украине обвалился рейтинг президента. Означает ли это конец эры Зеленского?
Лукашенко — мигрантам: «Пройдете — идите. Мы не будем вас задерживать»
Популярное в соцсетях
Рассказываем невероятную историю любви двух белорусов: подпольная типография, вербовка КГБ, СИЗО, переход границы через холодную речку
«Некоторые говорили, что продали всё и эти деньги у них здесь отобрали». Учительница английского языка из Лиды рассказала, что увидела в «Брузгах»
Демсилы предложили делать пометки в бюллетенях на референдуме так, чтобы они были недействительными. Есть ли в этом смысл?
В Украине обвалился рейтинг президента. Означает ли это конец эры Зеленского?
Большинство мигрантов хотят убежища в Германии. А сколько белорусов, пострадавших от репрессий, смогли его получить?
Горячие темы
Большинство мигрантов хотят убежища в Германии. А сколько белорусов, пострадавших от репрессий, смогли его получить?
В Украине обвалился рейтинг президента. Означает ли это конец эры Зеленского?
«Некоторые говорили, что продали всё и эти деньги у них здесь отобрали». Учительница английского языка из Лиды рассказала, что увидела в «Брузгах»
«Срочно надо найти пострадавших милиционеров». В интернет слили разговор человека с голосом, похожим на голос Караева
Россия готовится к новому вторжению? Российская разведка назвала ситуацию в Украине похожей на ситуацию в Грузии в 2008
Спросили у Госпогранкомитета, почему не задержали мигрантов в пограничной зоне, как того требует закон. И вот что нам ответили
Беженец или мигрант? В чем разница и почему называть экономических мигрантов «беженцами» идет во вред реальным беженцам?
Что будет с белорусской экономикой, если Польша закроет границу, а Лукашенко — транзит газа?
«Москва хотела бы увеличить в Беларуси свое постоянное военное присутствие» Какова роль России в мигрантском кризисе?
PDF версия
Календарь
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Мы благодарим
Прислать новость Поддержать НН
Версия для смартфонов
Новости Экономика Общество Обо всём Культура Наши партнёры
  • Власть
  • Выборы-2020
  • Экономика
  • Финансы
  • Общество
  • Происшествия
  • В мире
  • Спорт
  • Авто
  • Мнения
  • От редакции
  • Архив
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тесты
  • Белдизайн с rOtring
  • Магия технологий
  • Здоровье
  • Мода
  • Еда
  • Интернет и СМИ
  • Веселые картинки
  • Наука и технологии
  • Дом
  • Погода
  • На правах рекламы
  • Любовь и секс
  • Конкурс селфи
  • Полезная инфа
  • Красивое
  • Белорусские нулевые
  • История
  • Афиша
  • Музыка
  • Беларуская мова
  • Архитектура
  • Кино
  • Литература
  • Культура. Разное
  • Белорусы за рубежом
  • Театр
  • Wearebettors.com
Контакты
© Все права защищены. Использование платных материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных русскоязычных версий материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных белорусскоязычных версий материалов разрешено при условии наличия активной гиперссылки на Nashaniva.com в первом абзаце.
Дизайн сайта — арт-студия PRAS
Наверх