Павал кажа, што на будынку зьявіліся надпісы «Нас не спыніць» і «Малады фронт». Міліцыя затрымала Кацярыну Салаўёву, на якую склалі адміністрацыйны пратакол. Дзяўчыну палохаюць выключэньнем з Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, дзе яна навучаецца.
За апошні месяц акцыі "Маладога фронту" ў Полацку двойчы канчаліся вывешваньнем нацыянальнага сьцягу над гарвыканкамам.