Пра гэта паведаміла кіраўнік прэс-службы ААТ «Банк Масквы» Наталля Міхайлюк-Шугаева

«Стратэгія «Банка Масквы» прадугледжвае працу на тэрыторыі РФ, развіваць даччыныя банкі за межамі краіны мы не плануем», — пракаментаваў кіраўнік прэс-службы.

Каму будзе прададзены банк, пакуль не паведамляецца.

«Банк Масквы» — адзін з найбуйнейшых універсальных банкаў Расіі, уваходзіць у топ-5. Асноўным акцыянерам банка з'яўляецца група «ВТБ» (95,54%). 

ААТ «Банк Масква-Мінск» ажыццяўляе сваю дзейнасць як правапераемнік унітарнага прадпрыемства «Замежны банк «Масква-Мінск», зарэгістраванага пастановай праўлення Нацыянальнага банка Беларусі ад 7 красавіка 2000 года, з'яўляецца даччыным банкам ААТ «Банк Масквы» (Расія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?