Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (11-ы нумар рэйтынгу ВТА) пакідае турнір у канадскім Манрэалі пасля паразы ў чвэрцьфінале ад полькі Агнешкі Радваньскай (5-ы нумар рэйтынгу ВТА).
Беларуска прайграла ў двух сэтах з аднолькавым лікам — 2:6, 2:6. Матч паміж імі працягваўся 1 гадзіну 5 мін.
Далей у паўфінале Агнешка Радваньска згуляе з расіянкай Кацярынай Макаравай (19). У другім паўфінале сыдуцца сёстры Серэна Уільямс (1) і Вінус Уільямс (26) з ЗША.
Турнір у Манрэалі завершыцца 10 жніўня. Ён праходзіць на хардавым пакрыцці. Пераможца атрымае $467,3 тыс. і 900 рэйтынгавых ачкоў.