Украінская армія захапіла горад Красны Луч у Луганскай вобласці, у выніку Данецк і Горлаўка апынуліся ў акружэнні. Пра гэта паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на штаб баевікоў.

Reuters.com

Reuters.com

«Казакі традыцыйна збеглі — у горадзе трымаецца толькі маленькі іх атрад. Здарылася тое, пра што я неаднаразова папярэджваў. Данецка-Горлаўская групоўка войскаў Наваросіі цалкам акружаная», — заявіў камандуючы г.зв. апалчэннем Ігар Стралкоў.

Cёння першая палова дня ў Данецку прайшла напружана, ёсць ахвяры сярод мірнага насельніцтва. Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс-службе Данецкага гарсавета. «З розніцай у гадзіну адбылося два артабстрэлы ў Пятроўскім раёне. У выніку абясточаны 16 трансфарматарных падстанцый», — адзначаецца ў паведамленні.

У выніку прамога траплення снарада ў Кіраўскім раёне па адрасе вул. Магілёўскага, 7 загінуў мірны жыхар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?