«Падчас вызвалення Украіны за апошнія суткі загінулі 13 нашых хлопцаў», — сказаў на брыфінгу спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра СНБА Украіны Андрэй Лысенка, удакладніўшы, што гэта агульная лічба па ўсіх сілавых структурах.

Ён паведаміў, што за апошнія суткі ўкраінскія вайскоўцы праз нанясенне добра скаардынаваных удараў цалкам вызвалілі ад расійскіх наймітаў тры населеныя пункты: Круглік і Міусінск ў Луганскай вобласці і Панцелеймонаўка ў Данецкай вобласці.

Працягвалася баявое супрацьстаянне з тэрарыстамі ў шэрагу населеных пунктаў і аэрапорце Луганска.

Дзеянні сіл АТА суправаджаліся нанясеннем кропкавых удараў авіяцыі па базах і апорных пунктах тэрарыстаў. У прыватнасці ў Горлаўцы Данецкай вобласці знішчана 10 адзінак браняванай тэхнікі з экіпажамі.

Яшчэ адну калону ваеннай тэхнікі тэрарыстаў ўкраінскія лётчыкі знішчылі каля населенага пункта Антрацыт Луганскай вобласці, — распавёў Лысенка

Пілот ўкраінскай знішчальніка МіГ-29, якому ўдалося адвесці падбіты самалёт ад жылых кварталаў Горлаўкі, і катапультавацца, вярнуўся ў сваю вайсковую частку.

Яму давялося некалькі сутак ісці па тэрыторыі, якая часова кантралюецца тэрарыстамі і пераадолець адлегласць прыкладна 40 км, — адзначыў спікер СНБА.

Акрамя таго, паводле яго паведамлення, баевікі працягваюць здзяйсняць злачынствы супраць мірнага насельніцтва на часова акупаваных тэрыторыях:

адбіраюць аўтамабілі, абстрэльваюць пасажырскія аўтобусы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?