У матчы 20-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе барысаўскі БАТЭ згуляў унічыю з «Нафтанам» — 1:1 (Крывец, 37 — Якімаў, 45).
Сяргей Крывец лідзіруе ў гонцы бамбардзіраў, у яго — 10 галоў. У Віталя Радзівонава — 8.
«Дняпро» — «Дынама» Брэст — 0:1 (Васілюк, 26), «Нёман» — «Белшына» — 1:1, «Тарпеда-БелАЗ» — «Мінск» — 1:0.
Матч «Шахцёр» — «Гомель» пройдзе ў нядзелю, гульня «Слуцк» — «Дынама» Мінск перанесена на 24 жніўня.
А ў сераду, на мінскім «Трактары», пройдзе перанесены матч 19-га тура «Дынама» Мінск — БАТЭ.
Становішча камандаў:
Дынама Мінск — 44 (18 гульняў), БАТЭ — 41 (19), Нафтан — 36 (20), Шахцёр — 32 (19), Тарпеда-БелАЗ — 29 (20), Мінск — 26 (20);
Гомель — 25 (19), Нёман — 24 (20), Слуцк — 20 (19), Дынама Брэст — 19 (20), Белшына, Дняпро — 12 (20).