Пра пажар тарфяніка паблізу вёскі Русіно Баранавіцкага раёна ў службу па надзвычайных сітуацыях паведамілі мясцовыя жыхары.

На месца неадкладна выехалі падраздзялення МНС. Паколькі гарэла недалёка ад чыгуначнага палатна, было прынята рашэнне выкарыстаць пажарны цягнік пажарна-стралковай каманды Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.

Кожная цыстэрна такога цягніка змяшчае 68 тон вады. Гэта значна спрасціла працу МНС.

Пажар ліквідаваны. Яго прычынай, паводле папярэдніх дадзеных, стала чыясьці нядбайнасць з агнём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?