За кошт уласных сродкаў Мінскі заапарк пакрывае да 70% расходаў, паведаміў дырэктар заапарка Юрый Рабаў.

«Дзяржава нам дае датацыю каля 30%, у асноўным на зімовы перыяд — на тры ці чатыры месяцы заработнай платы па асноўным штатным раскладзе і аплату камуналкі (цеплазабеспячэнне, водазабеспячэнне і электраэнергія), — расказаў ён. — Таксама па асобным артыкуле ідзе фінансаванне на закупку кармоў і ветпрэпаратаў — праз гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў».

Паводле слоў Рабава, новых жывёл, інвентар і абсталяванне заапарк набывае за ўласныя сродкі, аднак будаўніцтва новых вальераў і павільёнаў вядзецца за кошт гарадскога бюджэту. 

Актуальнай праблемай для заапарка з`яўляецца недахоп кадраў і нізкія зарплаты, зазначыў дырэктар установы. «Мы дзяржаўная ўстанова і арыентуемся на стаўкі, зацверджаныя для бюджэтных устаноў, — зазначыў ён. — Стараемся, вядома, у перыяд высокай наведвальнасці назапашваць дадаткова заробленыя грошы, плацім прэміі, надбаўкі, але ў цэлым, у параўнанні з іншымі арганізацыямі, мала атрымліваецца, таму людзі ідуць да нас неахвотна, а тыя, хто нейкі час працуе, сыходзяць, таму што не хапае зарплаты. Працуюць энтузіясты».

Як расказаў Рабаў, да аплачваный працы ў заапарку прыцягваюцца таксама дзеці ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў і беспрацоўныя грамадзяне, якія знаходзяцца на ўліку на біржы працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?