Рух транспарту ў цэнтры Кіева на ўсіх прылеглых да Майдану вуліцах, акрамя Інстытуцкай, адноўлены.

Як адзначыў кіраўнік «Кіеўаўтадора» Уладзімір Жукаў, каля 500 камунальнікаў і 200 кіяўлян працягваюць прыбіраць вуліцу Крэшчацік і прылеглыя тэрыторыі ад смецця і бруду. На цэнтральнай вуліцы сталіцы рамантуюць асвятленне.

«Цэменту 50 самазвалаў і 12 пагрузчыкаў. Таксама дарожнае асвятленне на Крэшчаціку і Майдане рамантуюць дзве тэлескапічныя вышкі. Яны мыюць і чысцяць свяцільні, замяняюць лямпачкі. Таксама ў цэнтры працуюць палівальныя машыны», — распавёў Жукаў.

«Цяпер застаўся апошні намёт каля вуліцы Гарадзецкага — яе жыхары зараз вывозяць свае рэчы. Таксама работнікі камунальных прадпрыемстваў і звычайныя кіяўляне працягваюць разбіраць сцэну. Спадзяюся, што да вечара на Крэшчаціку будзе наведзены парадак», — адзначыў ён.

Раней паведамлялася, што камунальнікі дэмантавалі сцэну на Майдане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?