Расія дамаўляецца з Украінай, а таксама з гуманітарнымі арганізацыямі сістэмы ААН і Чырвонага Крыжа аб адпраўцы гуманітарнай дапамогі ў Луганск і Данецкую вобласці Украіны, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

«Цяпер у якасці прыярытэтнай задачы мы дамаўляемся і з украінскім бокам, і з Міжнародным Камітэтам Чырвонага Крыжа, і з міжнароднымі арганізацыямі сістэмы ААН аб неабходнасці тэрміновай адпраўкі ў Луганск і Данецкую вобласці гуманітарнай дапамогі», — растлумачыў Лаўроў.

Міністр замежных спраў падкрэсліў, што ў Луганску няма электрычнасці і вады, а ў шпіталях бракуе лекаў.

«Усё гэта — вострая гуманітарная сітуацыя. Я абмяркоўваў яе апошнія дзень-два з міністрам замежных спраў Украіны, з дзяржсакратаром ЗША, з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі, і з кіраўніком Міжнароднага Чырвонага Крыжа, і з іншымі калегамі», — адзначыў Лаўроў.

Паводле яго слоў, гэта тэрміновае пытанне, якое не трывае адкладання і знаходзіцца на кантролі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Міністр перакананы, што Расія зможа дамовіцца аб пастаўках гуманітарнай дапамогі як мага хутчэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?