З мэтай павышэння бяспекі руху на шэрагу вуліц Мінска будзе арганізаваны аднабаковы рух транспарту. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

У прыватнасці, плануецца арганізаваць аднабаковы рух па вуліцы Бялінскага ад завулка Калініна да вуліцы Я.Коласа і па вуліцы Чарнышэўскага ад вуліцы Я.Коласа да вуліцы К.Чорнага.

Ужо арганізаваны аднабаковы рух па вуліцы Чырваназорная ад вуліцы Залатая Горка да праспекта Незалежнасці.

Таксама плануецца змяненне прыярытэту руху транспарту на перасячэнні вуліцы Леніна з вуліцай Кірава з абазначэннем галоўнай дарогі па вуліцы Леніна.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0