Навукоўцы вызначылі малюсенькі і эвалюцыйна вельмі старажытны ўчастак мозгу, які аператыўна папярэджвае чалавека пра небяспечныя і непрыемныя адчуванні.

Пра сваё адкрыццё брытанскія нейрафізіялогіі распавялі на старонках часопіса Proceedings of the National Academy of Sciences.

На думку навукоўцаў, менавіта дзякуючы ланцужку эпіталамуса (надбугорнай вобласці прамежкавага мозгу) людзі вучацца на негатыўным вопыце.

23 удзельнікам эксперыменту ў выпадковым парадку паказвалі сем абстрактных малюнкаў, за якімі ішлі тры рэальных падзеі — альбо выйгрыш, альбо страта аднаго фунта стэрлінгаў, альбо балючы электрычны шок. Потым удзельнікі зноў глядзелі карцінкі, тры з якіх паказвалі на адну з «узнагарод».

Адначасова навукоўцы сачылі за рэакцыяй мозгу з дапамогай функцыянальнага магнітна-рэзананснага тамографа (фМРТ).

Ланцужок эпіталамуса (памерам ён менш за гарошыну) актывізаваўся толькі пры страху перад ударам току і наогул не рэагаваў на грашовыя прыбыткі і страты.

Удзельнікаў эксперыменту таксама прасілі рэгулярна націскаць на кнопку для праверкі іх увагі: на рэальныя наступствы гэта дзеянне ніяк не ўплывала. Аднак пры з'яўленні на экране «электрашокавай» карцінкі людзі больш неахвотна націскалі на кнопку (пры тым, што ланцужок эпіталамуса працаваў вельмі актыўна). Звышактыўны ланцужок эпіталамуса прыгнятае выпрацоўку дафаміна і ператварае людзей у песімістаў, якія ўсяго асцерагаюцца, сцвярджаюць навукоўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?