Урад Нарвегіі прыняў рашэнне далучыцца да санкцый Еўрапейскага Саюза супраць расійскай эканомікі, паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на паведамленне МЗС каралеўства.

ria.ru/aftenposten.no

ria.ru/aftenposten.no

У дакуменце прыводзіцца заява кіраўніка знешнепалітычнага ведамства краіны Бёрге Брэнда, які адзначыў, што Нарвегія, якая не ўваходзіць у склад ЕС, мае намер увесці ў сілу тыя ж абмежаванні, што былі ўзгодненыя і прынятыя Еўрасаюзам 31 ліпеня.

У дакуменце паведамляецца, што будзе ўведзена забарона на экспарт прадуктаў, якія выкарыстоўваюцца пры глыбакаводнай нафтапошукавай разведкт або здабычы нафты, а таксама пры пошуках радовішчаў нафты ў Арктыцы.

Зараз у Осла падлічваюць страты, звязаныя з абмежаваннем харчовага імпарту ў Расію. Па дадзеных мытнай службы РФ, гадавы імпарт прадукцыі з Нарвегіі ацэньваецца больш чым у мільярд еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?