Знакаміты амерыканскі акцёр Робін Уільямс памёр ва ўзросце 63 гадоў. Ён быў знойдзены мёртвым у сваім доме ў Каліфорніі. У паліцыі кажуць, што ў якасці асноўнай версіі разглядаюць самагубства.

AP

«У цяперашні час следчыя мяркуюць, што прычынай смерці стала асфіксія [удушша] у выніку суіцыду, аднак канчатковае рашэнне можа быць прынята толькі пасля ўсебаковага расследавання», — паведамілі паліцыянты.

У ліпені СМІ паведамлялі, што акцёр, які раней пакутаваў ад праблем з алкаголем і наркотыкамі, праходзіў праграму па «падтрыманні цвярозасці» ў рэабілітацыйным цэнтры.

63-гадовы акцёр — уладальнік прэміі «Оскар» і некалькіх «Залатых глобусаў».

Ён вядомы ў тым ліку па фільмах «Таварыства мёртвых паэтаў», «Добрай раніцы, В'етнам» і мноству іншых. За ролю ў карціне «Разумнік Уіл Хантынг» ён быў ганараваны ўзнагароды Амерыканскай кінаакадэміі як найлепшы акцёр.

«Мы спадзяемся, у цэнтры ўвагі будзе не смерць Робіна, а незлічоныя моманты радасці і смеху, якія ён падарыў мільёнам», - гаворыцца ў заяве жонкі акцёра Сьюзан Шнайдэр.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю камедыйнага акцёра Робіна Ўільямса, паведамляе Белы дом.

«Робін Уільямс быў лётчыкам, доктарам, джынам, выхавальнікам, прэзідэнтам, прафесарам, клапатлівым Пітэрам Пэнам і шмат яшчэ кім. Але ён быў адзіным у сваім родзе», - гаворыцца ў заяве Абамы.

Абама дадаў, што Уільямс дзяліўся сваім талентам з кожным, хто ў ім меў патрэбу — ад войскаў ЗША за мяжой да бяздомных на вуліцах.

Робін Уільямс: Найлепшыя кадры

Правілы жыцця Робіна Уільямса ад Esquire

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?