28 лістапада а 19‑й гадзіне ў клубе «Катакомбы» (вул. Рабкораўская, 2 — ля канцавога прыпынку грамадзкага транспарту «Дружная») адбудзецца прэзэнтацыя «Дударскага клюбу» — творчага аб’яднаньня беларускіх майстроў і музыкаў, якія займаюцца адраджэньнем старажытнага беларускага інструмэнта — дуды (валынкі).

Аўтарамі ідэі выступілі майстры Тодар Кашкурэвіч, Юрась Панкевіч, Зміцер Сасноўскі і Дзяніс Сухі. Ініцыятыва падтрымана гуртамі, якія выкарыстоўваюць гэты інструмэнт: «Стары Ольса», «Testamentum terrae», «ЛітвінТроль», «Гальярда», «Келіх кола», «Ліцьвінскі хмель» і інш.

Для стварэньня адпаведнай творчай і традыцыйнай атмасфэры плянуецца аздобіць адну з заляў клюбу «Катакомбы» фатаздымкамі беларускіх дудароў ХІХ‑ХХ стагодзьдзяў.

Паводле afisha_by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0