11 жніўня пасля праведзенай праверкі Слуцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства) у дачыненні да 43-гадовага непрацуючага жыхара Слуцка.

Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, 12 лiпеня мужчына пасля канфлікту з кандуктарам маршрутнага аўтобуса «МАЗ» пры выхадзе на прыпыначным пункце «Рынак» па вуліцы Леніна ў Слуцку з хуліганскіх памкненняў кінуў камень у транспартны сродак, разбіўшы шкло. Шкода ацэненая ў 1,2 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?