У Чырвоным Крыжы здзіўлены паведамленнямі аб адпраўцы з Расіі калоны з гуманітарнай дапамогай для жыхароў усходу Украіны. У МКЧК да гэтага часу не атрымалі ад Масквы спіса накіраваных грузаў.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю DW прадстаўнік Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) Андрэ Лёрш.

Паводле яго слоў, была дасягнута прынцыповая згода усіх бакоў з тым, што Расія пры падтрымцы Чырвонага Крыжа даставіць гуманітарную дапамогу ва Украіну.

Бакі прыйшлі да высновы, што гуманітарная дапамога павінна быць перададзена МКЧК з тым, каб яго супрацоўнікі займаліся яе размеркаваннем. Пасля гэтага Чырвоны Крыж паспрабаваў атрымаць ад расейскага ўрада канкрэтны спіс таго, што яна прадастаўляе ў якасці гуманітарнай дапамогі, будуць медыкаменты, прадукты харчавання або іншыя рэчы.

«Аднак да гэтага часу мы гэтага спісу не атрымалі. Менавіта таму нас так здзівіла вестка пра тое, што з Расіі ўсё-ткі накіравана калона гуманітарнай дапамогі. Гэтыя паведамленні канчаткова нас заблыталі: цяпер мы павінны самі разабрацца ў тым, што адбываецца. У дадзены момант паступае такая колькасць рознай інфармацыі, у тым ліку і з расейскіх СМІ, што нам цяжка усё гэта прывесці да адной роўніцы», — падкрэсліў прадстаўнік Чырвонага Крыжа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?